Ляднянскі раён

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ляднянскі раён
Краіна БССР
Уваходзіў у Аршанская акруга
Адміністрацыйны цэнтр Ляды
Дата ўтварэння 17 ліпеня 1924
Дата скасавання 8 ліпеня 1931
Насельніцтва (1928) 22 085
Плошча 340,66 км²

Ляднянскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 19241931 гг. Створаны 17 ліпеня 1924 г. у Аршанскай акрузе (да 26 ліпеня 1930 г.). Цэнтр раёна — мяст. Ляды. Плошча 340,66 км2, насельніцтва 22 085 чал. (1928)

20 жніўня 1924 г. падзелены на 6 сельсаветаў:

  • Баеўскі;
  • Бельскі;
  • Іскозскі;
  • Ляднянскі;
  • Расткоўскі;
  • Слатаўшчынскі.

24 верасня 1926 г. Ляднянскі сельсавет скасаваны, створаны Сазонаўскі сельсавет і Ляднянскі местачковы Савет. 8 ліпеня 1931 г. раён скасаваны, тэрыторыя перададзена Дубровенскаму раёну.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Князева, В. Ляднянскі раён / Вольга Князева // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 4. Кадэты — Ляшчэня / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — 432 с.: іл. — С. 422. — ISBN 985-11-0041-2.