Зарубскі сельсавет
Jump to navigation
Jump to search
Зару́бскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Зарубы.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
6 студзеня 1965 года сельсавет перададзены ў склад адноўленага Дубровенскага раёна[1].
8 красавіка 2004 года ў склад сельсавета ўключаны 7 сельскіх населеных пунктаў скасаванага Баеўскага сельсавета і выключаны 7 сельскіх населеных пунктаў у межах камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства імя Чарняхоўскага (перададзены ў склад Валяўкоўскага сельсавета).[2]
10 кастрычніка 2013 года ў склад сельсавета перададзеныя ўсе населеныя пункты — Быстрыёўка, Гладкія, Жарнеўка, Кляны, Кулакоўшчына, Ляхаўка, Пячонкі, Хаетчына, Цыбульскія, Чырына — ліквідаванага Кляноўскага сельсавета[3].
Зноскі
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 6 студзеня 1965 года. Пра стварэнне новых раёнаў Рэспублікі Беларусь(руск.)
- ↑ Рашэнне Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў ад 8 красавіка 2004 г. №55 «Пра змену адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу раёнаў Віцебскай вобласці»(руск.)
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области». Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292(руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2. С. 309