Лядскі сельсавет (Шчучынскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лядскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Шчучынскі раён
Уключае 17 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Лядск
Дата ўтварэння 16 ліпеня 1954
Насельніцтва (2009) 2 287
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Ля́дскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Лядск.

Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Еўлашоўскага і Шынкавецкага сельсаветаў[1]. 25 лютага 1961 года да сельсавета далучана частка скасаванага Герніцкага сельсавета (12 населеных пунктаў: вёскі Амбілеўцы, Калечыцы, Краснае, Ляшчанка, Сагайдакі, Салагубаўцы, Старадворцы, хутары Дубняк, Куверкі, Растоўшчына, Трынаколь і Тэльмоўшчына)[2]. 12 сакавіка 1973 года ў склад Дэмбраўскага сельсавета перададзены вёскі Багушы, Навасёлкі, Пісклюкі, Рыча, Рыча Дзяржаўная, Шарупы і Шынкаўцы[3]. У 1976 годзе ў склад Дэмбраўскага сельсавета перададзены вёскі Агульс, Балі, Барысаўка, Вайкалы, Вароны, Доўгая, Еўлашы, Кузьмы, Кухары, Слонна, Чапаеўка і хутары Пятрэлеўшчына і Лядск Высокі[4]. 25 верасня 2002 года ў склад сельсавета з Шчучынскага сельсавета перададзена вёска Тапілішкі[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2287 чалавек[6], з іх 61,3 % — палякі, 32,4 % — беларусы, 2,8 % — рускія[7].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 25 лютага 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 18 (938).
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).
  4. Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 сакавіка і 10 мая 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 17 (1499).
  5. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 20 сентября 2002 г. № 99 О решении вопросов административно-территориального устройства Щучинского района
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.).
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.