Цемналессе (Серадзем’е)
Цемналессе | |
---|---|
Краіна | |
Знаходзіцца ў межах геаграфічнага аб’екта | Раваніён[d] |
Прадстаўлена ў працы | Хобіт, або Туды і назад, Валадар Пярсцёнкаў і Сільмарыліян |
З мастацкага твора | легендарыум Толкіна[d] |
Цемналессе[1] (англ.: Mirkwood) — у легендарыуме Дж. Р. Р. Толкіна велізарны лясны масіў, які размешчаны ў Раваніёне (Серадзем'е), на ўсход ад Імглістых гор, за ракой Андуін. Рэштка першабытнага лесу, які пакрываў у старажытныя часы значную частку тэрыторыі Серадзем’я. На поўначы Цемналессе падыходзіць да Шэрых гор, на ўсходзе мяжуе з Эрэбором, а ад яго паўднёвага ўскрайка пачынаюцца Бурыя землі.
Першапачаткова ў гэтым лесе жылі лясныя эльфы — нандар, якім кіраваў кароль Орафер — выхадзец з каралеўства Дарыят, а пасля ягоны сын Трандуіл. Лес называлі «Вялікім Зеленалессем», «Вялікай Пушчай» (сінд. Eryn Galen) прыкладна да 1100 года Трэцяй эпохі, калі на лес паў цень Цёмнага Валадара Саўрана, і людзі пачалі называць яго «Taur-e-Ndaedelos» («Лес Вялікага Жаху») — па-англійску Mirkwood («Цемналессе»). Саўран, дух якога ацалеў пасля Вайны Апошняга Саюза, пад імем Некраманта пасяліўся ў крэпасці на ўзгорку Дол-Гулдур, вымусіўшы Трандуіла і яго народ сысці на паўночны ўсход. З часам у Цемналессі стала з’яўлялася ўсе больш злосных істот — оркаў, ваўкоў — варгаў, троляў, гіганцкіх павукоў. Лес з усходу на захад перасякала старая Гномчына Дарога — Мен-і-Наўгрым, але праз яе адносную блізкасці да Дол-Гулдура дарога была закінута. Эльфы выкарыстоўвалі сцежку на поўнач ад яе — яна канчалася дзесьці ў балотах на поўдзень ад Эсгарота, што на Доўгім возеры.
У 2941 годзе Трэцяй эпохі (гэтыя падзеі апісаны ў аповесці «Хобіт, або Туды і назад») хобіт Більба Торбінс разам з Каралём-пад-Гарой у выгнанні Торынам Дубашчытам і дванаццаццю іншымі гномамі прайшоў праз Цемналессе. Там яны наткнуліся на гіганцкіх павукоў. Більба выратаваў гномаў, але неўзабаве яны былі схоплены ляснымі эльфамі, беглі з палону і вызвалілі Эрэбор ад цмока Смаўга. Прыкладна ў гэты ж час Белая Рада, якая складалася з чарадзеяў Сарумана і Гандальфа і эльфійскіх валадароў Галадрыелі і Элранда, напала на крэпасць Дол-Гулдур, аднак Саўран загадзя адступіў у Мордар, пасля чаго яго ўплыў на Цемналессе на некаторы час зменшыўся.
Праз многія гады Голум, пасля таго як яго адпусцілі з Мордара, быў схоплены Арагорном і прыведзены да Трандуіла, але бег, скарыстаўшыся набегам оркаў.
Увесну 3019 года Трэцяй эпохі оркі напалі на эльфаў Трандуіла, але эльфы вытрымалі націск і пагналі оркаў на поўдзень, у Дол-Гулдур. У той жа час оркі напалі на Лорыен, аднак эльфы Келеборна атрымалі перамогу і перайшлі на ўсходні бераг Андуіна ў пагоні за оркамі. 5 красавіка 3019 года Трандуіл, Галадрыель і Келеборн сустрэліся каля Дол-Гулдура, і аб’яднанымі сіламі лясных эльфаў Цемналесся і Лорыена рэшткі оркаў былі знішчаны. Больш за тое, сама Галадрыель зруйнавала былы прытулак Саўрана. Менавіта тады «Цемналессе» атрымала новую назву — «Eryn Lasgalen» («Лес Зялёнага Лісця»).
На поўдні лесу з тых часоў кіраваў Келеборн, на поўначы — Трандуіл; цэнтральную ж частку лесу засялілі людзі, нашчадкі пярэваратня Беарна. Эльфійскае насельніцтва Цемналесся склалі Сіндар, Авары, а таксама лорыенскія галадрымы ў паўднёвай частцы лесу.
Магчымы рэальны прататып Цемналесся — лес Пазлвуд у Англіі[2]. Назва Мюрквід запазычана са скандынаўскіх саг.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Напісанне Цемналессе згодна з выданнем Дж. Р. Р. Толкін. Валадар Пярсцёнкаў. Брацтва Пярсцёнка / Пераклад з англійскай Ігара Кулікова. — Зомбкі: Выдавецтва «Янушкевіч», 2023. — 562 с. — ISBN 978-83-969297-6-1.
- ↑ JRR Tolkien Архівавана 9 лютага 2012 года. (англ.) на сайце storybookengland.com
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]У артыкуле не пастаўлены тэматычныя катэгорыі. |