Келеборн
Келеборн | |
---|---|
Імя пры нараджэнні (аднамоўны тэкст) | сінд.: Celeborn |
Тытул | выдуманы прынц[d] |
Бацька | Galadhon[d] |
Брат/сястра | Galathil[d] |
Сужэнец | Галадрыэль |
Дзіця | Celebrían[d] |
Стваральнік твора | Джон Рональд Руэл Толкін |
Прадстаўлена ў працы | Валадар Пярсцёнкаў і Сільмарыліян |
З мастацкага твора | легендарыум Толкіна[d] |
Вораг | Мелькар[d] і Саўран |
Келеборн[1] (сінд.: Celeborn) — у легендарыуме Дж. Р. Р. Толкіна муж Галадрыель, бацька Келебрыян, дзядуля Арвен, Эладана і Элрахіра. Яго імя ў перакладзе з сіндарына азначае «срэбнае дрэва».
Літаратурная біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Лічыцца, што Келеборн быў сваяком (магчыма, пляменнікам) Цінгала (сынам яго малодшага брата Эльма[2]). Калі Фінрад заснаваў крэпасць Нарготранд, Галадрыель не пайшла з ім, а засталася ў Дарыяце, скарыстаўшыся запрашэннем Меліян. Менавіта там яна сустрэла Келеборна, яны пакахалі адзін аднаго і там жа ўзялі шлюб.
Калі эльфам Серадзем'я была зноў адкрыта дарога ў Валінор, Келеборн і Галадрыель адмовіліся адплысці на Захад. Яны жылі ў Эрэгіяне да таго, як быў заснаваны Лорыен.
Паводле некаторых звестак, Келеборн таксама з'яўляўся сваяком Німлат, жонкі Дзіёра. Падчас Вайны Пярсцёнка насіў мянушку Прамудры[3].
…Пасля падзення Саўрана Цемра рассеялася, і войскі Ворага ахапілі страх і роспач. Оркі Дол-Гулдура тройчы штурмавалі Лорыен, але сіла Блаславёных Земляў была такой вялікая, што без Саўрана ўзяць Лорыен не ўдалося. Лясы на межах моцна пацярпелі, але напады былі адбіты, а калі развеялася Завеса Цемры, Келеборн на чале вялікага атрада пераправіўся праз Андуін і ўзяў Дол-Гулдур. Галадрыель абрынула сцены крэпасці.— Дж. Р. Р. Толкін. Уладар Пярсцёнкаў: Вяртанне караля. Дадатак II «Аповесць гадоў (Храналогія Заходніх Земляў)»
Келеборн не пажадаў пакідаць Серадзем'е і застаўся ў Лорыене з апошнімі прадстаўнікамі свайго народа. Праз некалькі гадоў пасля адплыцця Галадрыель Келеборн адвёў лорыенскіх эльфаў у Імладрыс і стаў жыць там з сынамі Элранда. З часам ён таксама пакінуў Серадзем'е на апошнім караблі разам з кіраўніком Шэрых Гаваняў Кірданам, які чакаў гэтай гадзіны.
Генеалагічнае дрэва
[правіць | правіць зыходнік]Генеалогія Першанароджаных Эльфаў
Літаратурная крытыка
[правіць | правіць зыходнік]Некаторыя крытыкі адзначаюць, што персанаж Келеборна выглядае меней значным у параўнанні з Галадрыель[4]. Сярэбраныя валасы Келеборна і залатыя валасы яго жонкі нагадваюць Тэлперыян і Лаўрэлін, Дрэвы Валінора, і сімвалізуюць сувязь персанажа з дрэвамі[5]. Таксама існуе сцвярджэнне пра сувязь Келеборна з персанажам Кюлеборн (ням.: Kuhleborn) з аповесці Фрыдрыха дэ ла Мот Фуке «Ундзіна»[6].
Вобраз Келеборна ў адаптацыях Толкіна
[правіць | правіць зыходнік]У кінатрылогіі Пітэра Джэксана «Уладар пярсцёнкаў» у ролі Келеборна выступіў новазеландскі акцёр Мартан Чокаш. У фільме «Уладар Пярсцёнкаў: Вяртанне караля» ён далучаецца да Фрода, Більба, Гандальфа і Элранда, і разам са сваёй жонкай Галадрыель усходзіць на борт эльфійскага карабля, які плыве ў Валінор — гэты эпізод не апісваецца ў арыгінальнай версіі аднайменнай кнігі Толкіна.
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]Келеборн — імя не толькі аднаго з эльдар, але і дрэва, якое расло на Тол-Эрэсеа, саджанца Галатыліяна.
Зноскі
- ↑ Напісанне Келеборн згодна з выданнем Дж. Р. Р. Толкін. Валадар Пярсцёнкаў. Брацтва Пярсцёнка / Пераклад з англійскай Ігара Кулікова. — Зомбкі: Выдавецтва «Янушкевіч», 2023. — 562 с. — ISBN 978-83-969297-6-1.
- ↑ Эльма, які, паводле адной з прапанаваных Толкінам версій, даводзіўся дзедам Келеборну, згадваецца выключна ў «Няскончаных паданнях Нуменора і Серадзем'я».
- ↑ Толкин, Властелин Колец. Книга I. Содружество Кольца 1999, Часть 2. Глава седьмая. Зеркало Галадриэли.
- ↑ Jardillier, Les échos arthuriens dans Le Seigneur des anneaux 2007, p. 149.
- ↑ Tolkien Studies 2009, p. 103.
- ↑ Семенихина, М. О Келеборне и Ундине // Палантир : часопіс. — Толкиновское общество Санкт-Петербурга, 2009. — № 57. — С. 17—29.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Jardillier, C. Les échos arthuriens dans Le Seigneur des anneaux // Tolkien et le Moyen Âge / Réd. L. M. Carruthers. — Paris: CNRS éditions, 2007. — 331 p. — ISBN 9782271065681.
- Cohen, C. M. The Unique Representation of Trees in The Lord of the Rings (англ.) // Tolkien Studies : journal. — West Virginia University Press, 2009. — Vol. 6. — P. 91—125. — ISSN 1547-3155.
- Толкин Дж. Р. Р. Властелин Колец. Книга I. Содружество Кольца = The Lord of the Rings. The Fellowship of the Ring / Пер. с англ. М. Каменкович, В. Каррика. — СПб: Азбука, 1999. — 704 с. — 7 000 экз. — ISBN 5-7684-0747-2.
- Толкин Дж. Р. Р. Властелин Колец. Книга III. Возвращение Короля = The Lord of the Rings. The Return of the King / Пер. с англ. М. Каменкович, В. Каррика. — СПб: Азбука, 1999. — 734 с. — 7 000 экз. — ISBN 5-7684-0749-9.
- Tolkien. J. R. R. Unfinished Tales of Númenor and Middle-earth / Ed. C. Tolkien. — Boston: Houghton Mifflin, 1980. — 472 p. — ISBN 0-395-29917-9.