Максім Іванавіч Санец

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Максім Санец
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Максім Іванавіч Санец
Нарадзіўся 4 красавіка 1997(1997-04-04)[1] (22 гады)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 183 см
Вага 75 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Лакаматыў
Нумар 11
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2013 — 2015 Сцяг Беларусі Гомель 20 (1)
2016 — 2017 Сцяг Беларусі Крумкачы (Мінск) 19 (0)
2017 — Сцяг Беларусі Тарпеда (Мінск) 15 (2)
2018 —   Сцяг Беларусі Лакаматыў (Гомель) 14 (5)
Нацыянальная зборная**
2016 — 2017 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 3 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 4 лютага 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 1 красавіка 2017.

Максім Санец (нар. 4 красавіка 1997, Тураў) — беларускі футбаліст, нападнік гомельскага «Лакаматыва» (у арэндзе з мінскага «Тарпеда»).

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

З 2013 года стаў выступаць за дубль «Гомеля», дзе хутка здолеў замацавацца. 21 верасня 2014 года дэбютаваў у асноўнай камандзе гамяльчан у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 80-й хвіліне матча з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ» (1:2).

У сезоне 2015 працягваў гуляць за дубль, выходзячы таксама ў асноўнай камандзе на замену ў канцы матчу. 25 кастрычніка 2015 года забіў першы гол за «Гомель» у Вышэйшай лізе, паразіўшы браму «Слуцка» (выніковы лік 1:3).

У лютым 2016 года, пасля вылету «Гомеля» з Вышэйшай лігі, было абвешчана аб пераходзе Санца ў клуб «Крумкачы»[2]. У сталічным клубе стаў у асноўным выхадзіць на замену, выступаў за дубль. У кастрычніку 2016 года падоўжыў кантракт з «Крумкачамі» на тры гады[3]. У першай палове сезону 2017 выступаў у асноўным за дубль, за галоўную каманду згуляў у чатырох матчах. У ліпені 2017 года кантракт клуба з футбалістам быў разарваны[4], і неўзабаве той стаў іграком сталічнага «Тарпеда»[5]. У складзе «Тарпеда» стаў у асноўным выхадзіць на замену.

У 2018 годзе, пасля таго як «Тарпеда» атрымала месца ў Вышэйшай лізе, стаў у асноўным гуляць за дубль. У ліпені 2018 года быў аддадзены ў арэнду гомельскаму «Лакаматыву»[6], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У пачатку 2019 года, вярнуўшыся з арэнды, стаў рыхтавацца да новага сезону з «Тарпеда», аднак у лютым зноў быў аддадзены ў арэнду ў «Лакаматыў»[7].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

10 жніўня 2016 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць Малдовы (1:1).

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2013 дубль Гомель Сцяг Беларусі 6 0
2014 Д1 Гомель Сцяг Беларусі 5 0
2015 Д1 Гомель Сцяг Беларусі 15 1
2016 Д1 Крумкачы Сцяг Беларусі 15 0
2017 (1) Д1 Крумкачы Сцяг Беларусі 4 0
2017 (2) Д2 Тарпеда Сцяг Беларусі 14 2
2018 (1) Д1 Тарпеда Сцяг Беларусі 1 0
2018 (2) Д2 Лакаматыў Сцяг Беларусі 14 5

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]