Максім Сяргеевіч Высоцкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Максім Высоцкі
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Максім Сяргеевіч Высоцкі
Нарадзіўся 29 студзеня 1995(1995-01-29)[1] (25 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 191 см
Вага 83 кг
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Хімік
Нумар 92
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2013 — 2016 Беларусь Мінск 0 (0)
2014   Беларусь Мінск-2 18 (-26)
2016   Беларусь Тарпеда (Мінск) 3 (-4)
2017 Беларусь Баранавічы 15 (-21)
2017   Беларусь Нафтан (Наваполацк) 10 (-21)
2018 Беларусь Дняпро (Магілёў) 13 (-19)
2019 Беларусь Гарадзея 4 (-5)
2020 — Беларусь Хімік (Светлагорск)
Нацыянальная зборная**
2011 Беларусь Беларусь (да 17) 1 (-3)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 17 красавіка 2020.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 27 жніўня 2017.

Максім Высоцкі (нар. 29 студзеня 1995, Мінск) — беларускі футбаліст, брамнік светлагорскага «Хіміка».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў кар’еру ў складзе дубля футбольнага клуба «Мінск», а ў 2014 годзе выступаў за фарм-клуб «Мінск-2» у Першай лізе. Па заканчэнні сезона 2014 «Мінск-2» спыніў існаванне, і Максім вярнуўся ў «Мінск», дзе стаў другім брамнікам пасля Андрэя Клімовіча, аднак на полі так і не з’явіўся. У пачатку 2016 года быў аддадзены ў арэнду мінскаму «Тарпеда», аднак не здолеў замацавацца ў складзе, і, згуляўшы ўсяго ў трох матчах, улетку пакінуў каманду. У другой палове 2016 года не гуляў з-за траўмы.

У пачатку 2017 года далучыўся да «Баранавічаў», дзе здолеў замацавацца ў аснове. У ліпені 2017 года быў аддадзены ў арэнду ў наваполацкі «Нафтан». 31 ліпеня 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у матчы са «Слуцкам» (1:0). Стаў асноўным брамнікам наваполацкага клуба, толькі ў канцы сезона страціў месца ў складзе. У снежні 2017 года вярнуўся ў «Баранавічы».

У студзені 2018 года перайшоў у магілёўскі «Дняпро»[2]. Пачынаў сезон у якасці асноўнага брамніка, улетку саступіў месца Аляксею Бярэзіну. У снежні 2018 года пакінуў магілёўскі клуб[3].

У студзені 2019 года стаў іграком «Гарадзеі»[4]. На працягу сезона 2019 у асноўным быў другім брамнікам пасля Ігара Даўгялы. У снежні 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў «Гарадзею»[5].

У пачатку 2020 года праходзіў прагляд у «Віцебску» і «Смалявічах», аднак сезон пачаў у складзе светлагорскага «Хіміка».

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У верасні 2011 года ў складзе юнацкай зборнай Беларусі прымаў удзел у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы. У 2015 годзе выклікаўся ў моладзевую зборную Беларусі, але так і не згуляў за яе.

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2013 дубль Мінск Беларусь 4 -6
2014 Д2 Мінск-2 Беларусь 18 -26
2015 дубль Мінск Беларусь 14 -12
2016 (1) Д2 Тарпеда Беларусь 3 -4
2017 (1) Д2 Баранавічы Беларусь 15 -19
2017 (2) Д1 Нафтан Беларусь 10 -21
2018 Д1 Дняпро Беларусь 13 -19
2019 Д1 Гарадзея Беларусь 4 -5

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]