Мікола Засім

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікола Засім
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Мікалай Арцёмавіч Засім
Дата нараджэння 19 лістапада 1908(1908-11-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 ліпеня 1957(1957-07-19) (48 гадоў)
Пахаванне
Грамадзянства
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Узнагароды
ордэн Чырвонай Зоркі
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мікола Засім, Мікала́й Арцё́мавіч За́сім (19 лістапада 1908, в. Шані, цяпер Пружанскі раён — 19 ліпеня 1957) — беларускі паэт.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Працаваў па найме на Пружанскім лесапільным заводзе. У 1924 годзе ўступіў у падпольную камсамольскую арганізацыю, затым у КПЗБ. За ўдзел у рэвалюцыйным руху польскія ўлады яго не раз арыштоўвалі. У 1925 годзе зняволены ў Пружанскую турму. Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР (1939) абраны старшынёй Шанеўскага сельсавета. Падчас Вялікай Айчыннай вайны — партызан, інструктар Брэсцкага абласнога антыфашысцкага камітэта. У 1944—1946 гадах — загадчык аддзела Пружанскага райвыканкама. Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1945). Пасля заканчэння Рэспубліканскай партыйнай школы пры ЦК КПБ (1948) працаваў у брэсцкай абласной газеце «Заря» (1948—1957), затым — у раённай газеце «Заря над Бугом». Кіраваў абласным літаб’яднаннем.

Дом па вуліцы Кірава, 56 у Пружанах, дзе жыў Мікола Засім

Пахаваны ў Брэсце на Трышынскіх могілках[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Дэбютаваў вершамі ў 1928 (часопісы «Маланка», «Літаратурная старонка», «Асва», газеты «Наша воля», «Наша праца», у Айчынную вайну — у падпольных газетах «Заря», «За Родину»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Ад шчырага сэрца» (1947), «Вершы» (1954), «Выбранае» (1960), «Вершы» (1973), «А за намі Белавежа» (вершы і паэма, 1984).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і медалямі.

Зноскі

  1. Тришинское кладбище // Брест : Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1987. — 408 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]