Вяйнянскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вяйнянскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Магілёўскі раён
Уключае 8 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Вейна
Дата ўтварэння 22 ліпеня 1960
Насельніцтва (2019) 5 374
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код +375 212
Код аўтам. нумароў 6
Афіцыйны сайт

Вяйня́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Вейна.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 22 ліпеня 1960 года ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Грабянёўскага і Дарскага сельсаветаў[1]. 15 студзеня 1965 года з часткі сельсавета зноў утвораны Дарскі сельсавет у складзе 18 населеных пунктаў (Вялікая Бароўка, Гародня, Грышанава, Дары I, Дары II, Зімніца, Кадзіна, Латрошча, Любуж, Малая Бароўка, Мядзвёдаўка, Падбелле, Падгор’е, Раманавічы, Сідараўка, Таранава, Шчэжар I і Шчэжар II)[2].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 4889 чалавек[3], з іх 92,9 % — беларусы, 5,1 % — рускія, 1,2 % — украінцы, 0,4 % — армяне[4]; паводле перапісу 2019 года — 5374 чалавекі[5].

Склад[правіць | правіць зыходнік]

У склад сельсавета ўваходзяць 8 населеных пунктаў (2009 г.):

Населены пункт Статус Насельніцтва, 2007 Гаспадаркі, 2007 Насельніцтва, 2009[3]
Васход аграгарадок 1662 604 1775
Вейна аграгарадок 1717 578 1684
Вільчыцы вёска 415 196 394
Губанаў пасёлак 94 33 149
Зацішша вёска 256 100 227
Навасёлкі вёска 512 203 483
Палетнікі вёска 137 57 141
Смалякоў пасёлак 37 17 36

Скасаваныя населеныя пункты на тэрыторыі сельсавета:

  • Зарэкацце — вёска.
  • Любаўка — вёска.
  • Нехацім’е — пасёлак.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 ліпеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
  3. а б Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.6. Кн.2. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. -592 с.: іл. ISBN 978-985-11-0440-2.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т.2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мінск: БелЭн, 1994. — 537 с.: іл. ISBN 5-85700-142-0.