Перайсці да зместу

Кадзінскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Дарскі сельсавет)
Кадзінскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Магілёўскі раён
Уключае 18 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Кадзіна
Дата ўтварэння 16 ліпеня 1954,
15 студзеня 1965
Дата скасавання 22 ліпеня 1960
Старшыня сельсавета Новікава Ганна Віталеўна
Кіраўнік спраў Храпавіцкая Ірына Леанідаўна
Насельніцтва (2019) 5 143
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код +375 212
Код аўтам. нумароў 6
Афіцыйны сайт

Ка́дзінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Кадзіна.

Утвораны 16 ліпеня 1954 года як Дарскі сельсавет у складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Таранаўскага і Шчэжарскага сельсаветаў, цэнтр — вёска Дары I[1]. 22 ліпеня 1960 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Вяйнянскага сельсавета[2].

15 студзеня 1965 года Дарскі сельсавет утвораны зноў з часткі Вяйнянскага сельсавета, у яго склад увайшлі 18 населеных пунктаў (Вялікая Бароўка, Гародня, Грышанава, Дары I, Дары II, Зімніца, Кадзіна, Латрошча, Любуж, Малая Бароўка, Мядзвёдаўка, Падбелле, Падгор’е, Раманавічы, Сідараўка, Таранава, Шчэжар I і Шчэжар II)[3]. 21 чэрвеня 1983 года цэнтр сельсавета перанесены з вёскі Дары I у вёску Кадзіна, сельсавет перайменаваны ў Кадзінскі[4]. 26 сакавіка 1987 года ў склад Нядашаўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Дары I, Зімніца, Падгор’е і Сідараўка)[5]. 23 снежня 2009 года да сельсавета далучана частка скасаванага Брылеўскага сельсавета (6 населеных пунктаў: Брылі, Зылі, Каменка, Канстанцінаўка, Качурына, Малееўка)[6].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (12 населеных пунктаў) — 4710 чалавек[7], з іх 92,6 % — беларусы, 5,3 % — рускія, 0,9 % — украінцы[8]; паводле перапісу 2019 года (18 населеных пунктаў) — 5143 чалавекі[9].

Па стану на 2009 год у склад сельсавета ўваходзілі 12 населеных пунктаў, пасля рэарганізацыі — 18 населеных пунктаў (23.12.2009 г.):

Населены пункт Статус Насельніцтва, 2007 Гаспадаркі, 2007 Насельніцтва, 2009[7]
Брылівёска384*151*353*
Вялікая Бароўкавёска213100198
Гароднявёска543148
Зылівёска22*16*17*
Кадзінааграгарадок17536261781
Каменкавёска23*13*19*
Канстанцінаўкавёска32*21*29*
Качурынавёска65*30*50*
Латрошчавёска1074
Любужвёска10146121
Малееўкавёска15*12*13*
Мядзвёдаўкавёска12959110
Падбеллевёска763867
Раманавічыаграгарадок13304911306
Таранававёска23095276
Чаромушківёска397155428
Шчэжар 1вёска337137341
Шчэжар 2вёска362230
* – да 23.12.2009 г. у Брылеўскім сельсавеце

На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 17 населеных пунктаў[10].

Арганізацыі і прадпрыемствы

[правіць | правіць зыходнік]
  • ААТ «Фірма «Кадзіна»
  • ААТ «Агракамбінат «Прыдняпроўскі»
  • РУСПП «Магілёўскае Дзяржплемпрадпрыемства»
  • ТАА «Фіеста»

Гандаль і сфера паслуг

[правіць | правіць зыходнік]
  • комплексна-прыёмныя пункты у аграгарадках Кадзіна і Раманавічы
  • аддзяленне філіяла ААТ «АСБ Беларусбанк» у аграгарадку Кадзіна
  • аддзяленні паштовай сувязі ў аграгарадках Кадзіна і Раманавічы
  • лазнева-пральны камбінат у аграгарадку Раманавічы
  • крамы ў аграгарадках Кадзіна і Раманавічы
  • кафэ «Кадзіна» і «Чабурашка» у аграгарадку Кадзіна
  • кафэ ў аграгарадку Раманавічы

Установы адукацыі

[правіць | правіць зыходнік]
  • ДУА «Кадзінская сярэдняя агульнаадукацыйная школа»
  • ДУА «Раманавіцкая сярэдняя агульнаадукацыйная школа»
  • ДУА «Яслі-сад аграгарадка Кадзіна»
  • ДУА «Яслі-сад аграгарадка Раманавічы»

Установы аховы здароўя

[правіць | правіць зыходнік]
  • Уселюбская ўрачэбная амбулаторыя
  • ФАП у аграгарадках Кадзіна і Раманавічы
  • Кадзінскі сельскі Дом культуры
  • Раманавіцкі сельскі Дом культуры
  • сельскія бібліятэкі ў аграгарадках Кадзіна і Раманавічы
  • Кадзінская дзіцячая школа мастацтваў
  • Раманавіцкая дзіцячая школа мастацтваў

Культавыя збудаванні

[правіць | правіць зыходнік]
  • Царква святога вялікапакутніка і лекара Панцеляймона ў аграгарадку Кадзіна
  • Царква ў гонар святых Веры, Надзеі, Любові і іх маці Сафіі ў аграгарадку Раманавічы

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 ліпеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
  3. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
  4. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 чэрвеня 1983 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 21 (1755).
  5. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  6. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
  7. 1 2 Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка)
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2016. Праверана 26 чэрвеня 2022.
  9. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2024. Праверана 25 лістапада 2023.
  10. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. Мн.: Беларусь, 1974. — С. 182. — 248 с. 10 000 экз.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 6, кн. 2. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2009.  592 с.: іл. 2 000 экз. ISBN 978-985-11-0440-2.