Марцін Келі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Футбол
Марцін Келі
Martin Kelly 17-12-2016 1.jpg
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 27 красавіка 1990(1990-04-27)[1] (32 гады)
Грамадзянства Flag of England.svg Англія
Рост 191 см
Вага 77 кг
Пазіцыя правы крайні абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Англія Вест Бромвіч Альбіён
Нумар 16
Маладзёжныя клубы
Англія Ліверпул
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2014 Англія Ліверпул 33 (0)
2009   Англія Хадэрсфілд Таўн 7 (1)
2014—2022 Англія Крыстал Пэлас 121 (0)
2022— Англія Вест Бромвіч Альбіён
Нацыянальная зборная[* 2]
2009—2010 Англія Англія (да 19) 5 (0)
2009—2011 Англія Англія (да 20) 4 (0)
2010—2011 Англія Англія (да 21) 5 (2)
2012 Англія Англія 1 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 6 верасня 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 21 ліпеня 2022
Commons-logo.svg Марцін Келі на Вікісховішчы

Марцін Роналд Келі (англ.: Martin Ronald Kelly; нар. 27 красавіка 1990, Уістан, Англія) — англійскі футбаліст, абаронца клуба «Вест Бромвіч Альбіён».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Улетку 2007 года перабраўся з акадэміі ў клуб «Ліверпул». У інтэрв’ю афіцыйнаму сайту клуба распавёў, што вельмі рады зрабіць крок уверх, пасля таго як 2 гады прамучыўся з траўмай спіны. Пад кіраўніцтвам Гары Аблета атрымаў перамогу ў спаборніцтве сярод рэзервовых каманд. У сезоне 2008/09 трапіў у заяўку першай каманды. Дэбютаваў у асноўным складзе каманды 9 снежня 2008 года ў матчы групавога этапу Лігі чэмпіёнаў УЕФА сезона 2008/09 супраць ПСВ, замяніўшы ў канцы матча капітана Джэймі Карагера[2].

У канцы сакавіка 2009 года Келі быў аддадзены ў арэнду клуба «Хадэрсфілд Таўн», дзе ён атрымаў добрыя водгукі і забіў свой першы гол у прафесійным футболе. Рафаэль Бенітэс заявіў, што, пасля сыходу з клуба Самі Хююпія, у Келі з’явіўся шанц прабіцца ў першую каманду[3]. Свой першы гол за клуб забіў у матчы Кубка лігі супраць лонданскага «Чэлсі» на 63 хвіліне вызначыўшыся пасля падачы Крэйга Беламі.

14 жніўня 2014 года Келі далучыўся да складу «Крыстал Пэлас», падпісаўшы кантракт з клубам на тры гады[4]. Пакінуў «Крыстал Пэлас» па заканчэнні кантракта ў чэрвені 2022 года.

У верасні 2022 года стаў іграком «Вест Бромвіч Альбіён».

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

22 мая 2012 года Келі атрымаў свой першы заклік да нацыянальнай зборнай Англіі да таварыскага матча супраць зборнай Нарвегіі 26 мая 2012 года. Ён дэбютаваў выйшаўшы на замену на 87-й хвіліне, замяніўшы Філа Джонса[5].

3 чэрвеня 2012 года быў уключаны ў склад зборнай на Еўра-2012, каб замяніць Гары Кэхіла, які зламаў сківіцу падчас таварыскага матча супраць зборнай Бельгіі[6].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

«Ліверпул»

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]