Гары Кэхіл

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Гары Кэхіл
Gary Cahill 2018 2 (cropped) (cropped).jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Гары Джэймс Кэхіл
Нарадзіўся 19 снежня 1985(1985-12-19)[1][2][3] (35 гадоў)
Грамадзянства Flag of England.svg Англія
Рост 193 см
Вага 86 кг
Пазіцыя цэнтральны абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Англія Борнмут
Нумар 24
Маладзёжныя клубы
Англія Дронфілд
2000—2004 Англія Астан Віла
Клубная кар’ера[* 1]
2004—2008 Англія Астан Віла 28 (1)
2004—2005   Англія Бернлі 27 (1)
2007   Англія Шэфілд Юнайтэд 16 (2)
2008—2012 Англія Болтан Уондэрэрс 130 (13)
2012—2019 Англія Чэлсі 191 (13)
2019—2021 Англія Крыстал Пэлас 45 (1)
2021— Англія Борнмут
Нацыянальная зборная[* 2]
2004—2005 Англія Англія (да 20) 3 (0)
2007 Англія Англія (да 21) 3 (0)
2010—2018 Англія Англія 61 (5)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 21 жніўня 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 7 ліпеня 2019
Commons-logo.svg Гары Кэхіл на Вікісховішчы

Гары Джэймс Кэхіл (англ.: Gary James Cahill; нар. 19 снежня 1985, Дронфілд, Англія) — англійскі футбаліст, абаронца клуба «Борнмут». Ігрок нацыянальнай зборнай Англіі (2010—2018). У асноўным гуляе на пазіцыі цэнтральнага абаронцы, але дзякуючы сваёй хуткасці і гульнявой тэхніцы ён можа выкарыстоўвацца на пазіцыях крайняга абаронцы і апорнага паўабаронцы.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Кэхіл пачаў сваю гульнявую кар’еру ў акадэміі «Дронфілда», які выступаў у мясцовай лігі Дэрбішыра. У 2000 годзе ён далучыўся да акадэміі «Астан Вілы», дзе і працягнуў сваё развіццё. У сезоне 2004/05, яшчэ не маючы гульнявой практыцы ў «Астан Віле», ён на правах арэнды перайшоў у «Бернлі», дзе па заканчэнні сезона быў прызнаны лепшым іграком клуба. Добрая гульня ў арэндзе дала яму права дэбютаваць за асноўны склад «Астан Вілы». У 2007 годзе ён на правах трохмесячнай арэнды перайшоў у клуб роднага горада «Шэфілд Юнайтэд». 30 студзеня 2008 года Гары падпісаў кантракт з клубам «Болтан Уондэрэрс», сума трансферу склала 5 млн фунтаў стэрлінгаў. У гэтым клубе Кэхіл паказваў добрыя вынікі і прабыў там пяць сезонаў. За гэты час ён стаў трывалым іграком асновы і віцэ-капітанам клуба, а таксама дэбютаваў у складзе нацыянальнай кманды.

30 снежня 2011 года галоўны трэнер «рысакоў» Оўэн Койл пацвердзіў, што «Чэлсі» ўзгадніў кошт трансферу футбаліста ў зімовае трансфернае акно 2012 года[4]. З 2016 часам выконваў функцыі капітана каманды, а з 2017 года, пасля зыходу Джона Тэры, стаў капітанам «Чэлсі» на трывала аснове. Па заканчэнні кантракта ў чэрвені 2019 года пакінуў лонданскі клуб[5].

У жніўні 2019 года стаў іграком «Крыстал Пэлас»[6]. Гуляў у клубе да канца сезона 2020/21. У жніўні 2021 года далучыўся да «Борнмута»[7].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Кэхіл быў адным з ліку ігракоў запрошаных Сцюартам Пірсам ў свой першы склад моладзевай зборнай Англіі, пасля прызначэння яго на пасаду галоўнага трэнера. На першую гульню, 6 лютага 2007 года, супраць моладзевай зборнай Іспаніі, Гары не трапіў у стартавы склад. Ён дэбютаваў за моладзевую зборную на «Уэмблі», выйшаўшы ў цэнтры абароны разам з Энтанам Фердынандам.

4 чэрвеня 2009 года Кэхіл быў упершыню выкліканы ў асноўную зборную Англіі на матч супраць зборнай Казахстана, бо Рыа Фердынанд атрымаў траўму[8], але дэбюту яму давялося чакаць больш за год. Дэбютаваў за асноўную зборную краіны 3 верасня 2010 года, выйшаўшы на змену Майклу Доўсану ў матчы супраць зборнай Балгарыі на «Уэмблі».

Стыль гульні[правіць | правіць зыходнік]

Кэхіл вядомы сваімі тэхнічнымі магчымасцямі, хуткасцю, добра гуляе ў паветры і мае выдатны галавы нюх[9]. Галоўны трэнер «Чэлсі» Андрэ Вілаш-Боаш выказаўся пра Кэхіла: «Я лічу, што яго тэхніка з’яўляецца цудоўнай, а яго хуткасць проста мяне ўздрыгвае»[10].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

«Чэлсі»:

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]