Перайсці да зместу

Глен Джонсан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Глен Джонсан
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Глен Маклаўд Купер Джонсан
Нарадзіўся 23 жніўня 1984(1984-08-23)[1][2][…] (42 гады)
Грамадзянства Сцяг Англіі Англія
Рост 182 см
Вага 70 кг
Пазіцыя правы крайні абаронца
Маладзёжныя клубы
2000—2001 Сцяг Англіі Вест Хэм Юнайтэд
Клубная кар’ера[* 1]
2001—2003 Сцяг Англіі Вест Хэм Юнайтэд 15 (0)
2002 →  Сцяг Англіі Мілуал 8 (0)
2003—2007 Сцяг Англіі Чэлсі 41 (3)
2006—2007 →  Сцяг Англіі Портсмут 26 (0)
2007—2009 Сцяг Англіі Портсмут 58 (4)
2009—2015 Сцяг Англіі Ліверпул 160 (8)
2015—2018 Сцяг Англіі Сток Сіці 57 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2001 Сцяг Англіі Англія (да 16) 6 (2)
2003 Сцяг Англіі Англія (да 19) 7 (0)
2003 Сцяг Англіі Англія (да 20) 1 (0)
2003—2006 Сцяг Англіі Англія (да 21) 14 (0)
2003—2014 Сцяг Англіі Англія 54 (1)
  1. ↑ Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 22 студзеня 2019.
  2. ↑ Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 4 ліпеня 2018
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Глен Маклеад Купер Джонсан (англ.: Glen McLeod Cooper Johnson; нар. 23 жніўня 1984, Грынвіч, Лондан, Англія) — англійскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Англіі (2003—2014). Выступаў на пазіцыі правага ўскрайняга абаронцы, таксама мог згуляць на левым флангу і ў паўабароне.

«Вест Хэм Юнайтэд»

[правіць | правіць зыходнік]

Выпускнік акадэміі «Вест Хэм Юнайтэд» падпісаў свой першы кантракт летам 2001 года, і быў уключаны ў заяўку пад нумарам 23. Сезон 2001/02 правёў у рэзервовай камандзе, так і не прабіўшыся ў аснову. Восенню 2002 года Джонсан адправіўся ў арэнду да лютага ворагу малатабойцаў, «Мілуала», за які згуляў 8 матчаў. Дэбют у Прэм’ер-лізе адбыўся 22 студзеня 2003 года, калі «Вест Хэм Юнайтэд» саступіў «Чарльтану»[3].

Джонсан прыйшоў у клуб амаль адначасова з новым уладальнікам клуба, Раманам Абрамовічам, які выклаў за яго 6 мільёнаў фунтаў. Глен дэбютаваў за «сініх» у кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў, у першым матчы супраць славацкай «Жыліны», у адказным матчы забіў свой першы гол за «Чэлсі».

У апошні дзень лета 2007 года Джонсан падпісаў чатырохгадовы кантракт з «Портсмутам». Як лічыцца, трансфер склаў 4 мільёны фунтаў.

13 чэрвеня кіраўніцтва «Портсмута» пацвердзіла, што Джонсан, мабыць, пяройдзе ў клуб узроўнем вышэй, гэта значыць у «Чэлсі», «Ліверпул» ці «Манчэстэр Сіці». 16 чэрвеня «Портсмут» узгадніў пераход з «Ліверпулам», а 18 чэрвеня — з «Чэлсі», выбар пакінулі за іграком. 22 чэрвеня «Ліверпул» паведаміў, што заключыў кантракт з Джонсанам. Як лічыцца, трансфер склаў 17 мільёнаў фунтаў, 7 з якіх «Портсмут» быў павінен за Пітэра Краўча.

Па заканчэнні кантракта з «Ліверпулам», у ліпені 2015 года ў якасці свабоднага агента падпісаў кантракт з клубам «Сток Сіці»[4]. Па выніках сезону 2017/18 «Сток Сіці» страціў месца ў Прэм’ер-лізе, і па заканчэнні сезону Джонсан пакінуў каманду ў якасці свабоднага агента.

У студзені 2019 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры[5].

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Джонсан быў выкліканы ў зборную Англіі і дэбютаваў у ёй 18 лістапада 2003 года, замяніўшы ў матчы з датчанамі Гары Невіла.

Сцяг Англіі Чэлсі

Сцяг Англіі Портсмут

Сцяг Англіі Ліверпул

  1. ↑ Glen Johnson // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. ↑ Glen Johnson // FBref
  3. ↑ Charlton 4-2 West Ham. BBC
  4. ↑ Глен Джонсон перешел в «Сток Сити». by.tribuna.com
  5. ↑ Экс-защитник «Челси» и «Ливерпуля» Глен Джонсон завершил карьеру. by.tribuna.com