Дэні Уэлбек

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Дэні Уэлбек
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Дэніэл Ніі Ткі Менса Уэлбек
Мянушка Welbz
Нарадзіўся 26 лістапада 1990(1990-11-26)[1] (33 гады)
Грамадзянства  Англія
Рост 185 см
Вага 72 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Англія Брайтан энд Хоўв Альбіён
Нумар 18
Маладзёжныя клубы
Англія Флетчэр Мос
2005—2008 Англія Манчэстэр Юнайтэд
Клубная кар’ера[* 1]
2008—2014 Англія Манчэстэр Юнайтэд 92 (20)
2010   Англія Прэстан Норт Энд 8 (2)
2010—2011   Англія Сандэрленд 26 (6)
2014—2019 Англія Арсенал 88 (16)
2019—2020 Англія Уотфард 18 (2)
2020— Англія Брайтан энд Хоўв Альбіён
Нацыянальная зборная[* 2]
2006—2007 Англія Англія (да 17) 11 (2)
2007—2008 Англія Англія (да 18) 2 (2)
2008—2009 Англія Англія (да 19) 8 (2)
2009—2011 Англія Англія (да 21) 14 (5)
2011—2018 Англія Англія 42 (16)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 18 кастрычніка 2020.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 7 ліпеня 2019
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дэніэл Ніі Тэкі Менса Уэлбек (англ.: Daniel Nii Tackie Mensah Welbeck; нар. 26 лістапада 1990, Манчэстэр, Англія) — англійскі футбаліст, нападнік клуба «Брайтан энд Хоўв Альбіён» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Англіі. З-за росту і стылю гульні яго часцяком параўноўваюць з такімі форвардамі, як Эмануэль Адэбаёр і Нванква Кану.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Уэлбек нарадзіўся ў Манчэстэры ў сям’і эмігрантаў з Ганы. Яшчэ ў шасцігадовым узросце ён быў заўважаны скаўтамі «Манчэстэр Юнайтэд»[2]. У сезоне 2005/06 перайшоў у акадэмію «Манчэстэр Юнайтэд». Яго дэбютны матч за моладзевы склад «Юнайтэд» адбыўся 8 красавіка 2006 года ў матчы моладзевага чэмпіянату супраць «Сандэрленда». У наступным матчы ён выйшаў на замену, а ў астатніх двух гульнях сезону заставаўся на лаўцы запасных. Уэлбек выступаў на высокім узроўні, незважаючы на тое, што быў адным з самых маладых ігракоў у складзе.

Сезон 2007/08 ён пачаў у моладзевай камандзе, але неўзабаве быў пераведзены ў рэзервовую каманду «Манчэстэр Юнайтэд», дзе, у асноўным, выходзіў на замену. Затым, у студзені 2008 года, ён быў выкліканы разам з камандай у Саудаўскую Аравію, каб згуляць у развітальным матчы Самі аль-Джабера з клуба «Аль-Хіляль». У матчы, які адбыўся 21 студзеня 2008 года, Уэлбек выйшаў на замену Андэрсану на 65-й хвіліне.

25 студзеня 2008 года сэр Алекс Фергюсан паведаміў, што Уэлбек атрымае сталы нумар у асноўнай камандзе на сезон 2008/09. 9 лютага 2008 года на перадматчавай канферэнцыі перад гульнёй супраць «Манчэстэр Сіці» Фергюсан сказаў, што Уэлбек будзе ўключаны ў склад на матч, але дэбютаваць у Дэні не атрымалася. Дэбют за асноўны склад адбыўся 23 верасня 2008 года, калі Дэні выйшаў на поле ў стартавым складзе на матч трэцяга раўнда Кубка лігі супраць «Мідлсбра». 11 снежня 2009 года Дэні падпісаў новы кантракт з «Манчэстэр Юнайтэд» да чэрвеня 2013 года[3].

2 верасня 2014 года Уэлбек далучыўся да лонданскага «Арсенала», падпісаўшы доўгатэрміновы кантракт з кананірамі за 16 млн фунтаў стэрлінгаў[4]. Пераход адбыўся пасля таго, як у «Манчэстэр Юнайтэд» прыйшоў калумбійскі нападнік Радамель Фалькаа, што значна ўзмацніла канкурэнцыю паміж ігракамі атакі ў клубе.

У чэрвені 2019 года «Арсенал» абвясціў аб зыходзе Уэлбека з каманды па заканчэнні кантракта[5].

У жніўні 2019 года перайшоў ва «Уотфард»[6], які па выніках сезона 2019/20 страціў месца ў Прэм’ер-лізе. У кастрычніку 2020 года разарваў кантракт з «Уотфардам» і неўзабаве стаў іграком «Брайтан энд Хоўв Альбіён»[7].

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

За асноўную зборную Англіі Дэні дэбютаваў 29 сакавіка 2011 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Ганы. Першы гол за зборную забіў у пятай гульні ў браму зборнай Бельгіі.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Манчэстэр Юнайтэд

«Арсенал»:

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]