Скот Паркер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Скот Паркер
Scott Parker 2012-06-11.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Скот Мэцью Паркер
Нарадзіўся 13 кастрычніка 1980(1980-10-13)[1][2][…] (40 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Англіі Англія
Рост 175 см
Вага 70 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Англіі Фулхэм
Пасада галоўны трэнер
Маладзёжныя клубы
1990—1997 Сцяг Англіі Чарльтан Атлетык
Клубная кар’ера[* 1]
1997—2004 Сцяг Англіі Чарльтан Атлетык 128 (9)
2000—2001   Сцяг Англіі Норвіч Сіці 6 (1)
2004—2005 Сцяг Англіі Чэлсі 15 (1)
2005—2007 Сцяг Англіі Ньюкасл Юнайтэд 55 (4)
2007—2011 Сцяг Англіі Вест Хэм Юнайтэд 113 (10)
2011—2013 Сцяг Англіі Тотэнхэм Хотспур 50 (0)
2013—2017 Сцяг Англіі Фулхэм 119 (6)
Нацыянальная зборная[* 2]
1999—2001 Сцяг Англіі Англія (да 21) 11 (0)
2003—2013 Сцяг Англіі Англія 18 (0)
Трэнерская кар’ера
2019— Сцяг Англіі Фулхэм
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 1 сакавіка 2019.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 28 чэрвеня 2017
Commons-logo.svg Скот Паркер на Вікісховішчы

Скот Мэцью Паркер (англ.: Scott Matthew Parker; нар. 13 кастрычніка 1980, Ламбет, Лондан, Англія) — былы англійскі футбаліст, цэнтральны паўабаронца. За нацыянальную зборную Англіі правёў 18 гульняў. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам клуба «Фулхэм».

Нарадзіўся ў прадмесці Лондана ў Ламбет. Займаўся ў футбольнай акадэміі «Чарльтан Атлетык», у ліпені 2004 года перайшоў у «Чэлсі», пасля сезону ў складзе «арыстакратаў» сышоў у «Ньюкасл Юнайтэд», быў іграком таксама «Вест Хэм Юнайтэд», «Тотэнхэм Хотспур» і «Фулхэма».

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

За «Чарльтан Атлетык» згуляў 128 матчаў і забіў 9 мячоў, пасля чаго ў 2004 годзе перайшоў у «Чэлсі», падпісаўшы дагавор на 4,5 гады. Сума трансферу склала 12 млн фунтаў. Паркер быў першапачаткова падпісаны, як зменшчык для Клода Макелеле і Фрэнка Лэмпарда, што давала яму не надта шмат шанцаў з’явіцца на полі. Ён забіў свой адзіны гол за «Чэлсі» ў матчы з супраць клуба «Портсмут».

У ліпені 2005 года Паркер быў прададзены ў «Ньюкасл Юнайтэд» за 6,5 млн фунтаў. Паркер стаў рэгулярным іграком першай каманды і быў адным з нямногіх, хто здолеў паказаць стабільную гульню на працягу ўсяго сезону, які «Ньюкасл» скончыў на сёмым месцы. Ён забіў свой першы гол за «сарок» у гульні супраць свайго былога клуба «Чарльтана», у якой яго каманда прайграла з лікам 3:1. У сакавіку 2006 года з-за монануклеёзу сезон для іграка быў скончаны, з-за чаго ён не здолеў пазмагацца за месца ў зборнай перад чэмпіянатам свету 2006 года. У ліпені 2006 года Паркер стаў капітанам каманды.

У чэрвені 2007 года «Вест Хэм Юнайтэд» набыў Скота Паркера за 7 млн фунтаў стэрлінгаў. Гэты перыяд стаў для іграка настолькі ўдалым, што з 2008 па 2011 гады Скота тройчы разоў прызнавалі найлепшым іграком клуба. Дзякуючы выдатнай гульне ў складзе «малатабойцаў» 31 жніўня 2011 года «Тотэнхэм Хотспур» набыў іграка за 5,5 млн фунтаў стэрлінгаў.

19 жніўня 2013 года Паркер падпісаў трохгадовы кантракт з «Фулхэмам»[4]. Па выніках сезону 2013/14 «Фулхэм» страціў месца ў Прэм'ер-лізе, аднак Паркер застаўся ў камандзе і пазней стаў яе капітанам. У чэрвені 2017 года абвясціў аб завяршэнні прафісійнай кар’еры[5].

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

Міжнародны дэбют Паркера за нацыянальную зборную Англіі адбыўся 16 лістапада 2003 года, калі ён замяніў на полі на 66-й хвіліне Уэйна Руні[6].

Трэнерская[правіць | правіць зыходнік]

У лютым 2019 года часова ўзначаліў «Фулхэм» пасля звальнення Клаўдзіа Раньеры[7], а ў маі таго ж года быў зацверджаны галоўным трэнерам[8].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

«Чэлсі»:

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]