Марыя Ганна Баварская (1551—1608)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Марыя Ганна Баварская
Maria Anna von Bayern
Jan Cornelisz. Vermeyen 005.jpg
 
Дзейнасць кансорт
Веравызнанне каталіцтва
Нараджэнне 21 сакавіка 1551
Смерць 29 красавіка 1608(1608-04-29)[1] (57 гадоў)
Пахаванне
Дынастыя Вітэльсбахі
Габсбургі
Бацька Альбрэхт V Баварскі
Маці Ганна Аўстрыйская
Муж Карл II, эрцгерцаг Аўстрыі
Дзеці Фердынанд II Габсбург, Ганна Аўстрыйская, Марыя Крысціна Аўстрыйская[d], Кацярына Рэната Аўстрыйская[d], Грэгорыя Максімільяна Аўстрыйская[d], Элеанора Аўстрыйская[d], Максімільян Эрнст Аўстрыйскі[d], Маргарыта Аўстрыйская, Леапольд V Аўстрыйскі[d], Канстанцыя Аўстрыйская[d], Марыя Магдаліна Аўстрыйская[d], Карл Аўстрыйскі[d], Ferdinand von Habsburg[d], Elisabeth Erzherzogin von Österreich[d] і Karl Erzherzog von Österreich[d]

Марыя Ганна Баварская (ням.: Maria Anna von Bayern; 21 сакавіка 1551, Мюнхен29 красавіка 1608, Грац) — жонка эрцгерцага Карла II Штырыйскага.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Марыя Ганна была старэйшай дачкой герцага Баварыі Альбрэхта V і Ганны Аўстрыйскай. Яна была чацвёртым дзіцем у сям’і, сярод яе братоў і сясцёр былі Вільгельм V, Эрнст Баварскі, Фердынанд Баварскі і Марыя Максіміліяна.

Яе дзедам і бабкай па бацькаўскай лініі былі Вільгельм IV і Марыя Якоба Бадэнская, па матчынай лініі — Фердынанд I і Ганна Венгерская.

26 жніўня 1571 года ў Вене Марыя Ганна стала жонкай свайго дзядзькі Карла II (1540—1590). Пасля смерці Карла выхаваннем дзяцей (у прыватнасці, будучага імператара Фердынанда II) займаўся брат Марыі Ганны, герцаг Вільгельм V.[3]

Сканала Марыя Ганна Баварская 29 красавіка 1608 года, перажыўшы мужа на васямнаццаць гадоў.

Дзеці[правіць | правіць зыходнік]

На працягу 19 гадоў шлюбу нарадзіліся 15 дзяцей:

Зноскі

  1. Dr. Constant v. Wurzbach Habsburg, Maria von Bayern // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 7. — S. 20.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #104116277 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  3. Рыжов К. Все монархи мира. Западная Европа. — М.:Вече,1999. — С.497.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • HAMANN, Brigitte, Die Habsburger: Ein Biografisches Lexicon (Munich: Piper, 1988).
  • SÁNCHEZ, Magdalena, (2000) A Woman’s Influence: Archduchess Maria of Bavaria and the Spanish Habsburgs. In C. Kent, T.K. Wolber, C.M.K. Hewitt (Eds.) The lion and the eagle: interdisciplinary essays on German-Spanish relations over the centuries (pp. 91-107). New York: Berghahn Books.