Марыя Пятроўна Гарупа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марыя Пятроўна Гарупа
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 6 лістапада 1946(1946-11-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 24 верасня 2016(2016-09-24) (69 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды

Марыя Пятроўна Гарупа (дзяв. Піліпенка; 6 лістапада 1946, в. Сувіды, Брагінскі раён, Гомельская вобласць — 24 верасня 2016) — беларускі грамадскі дзеяч, журналіст. Член Беларускага саюза журналістаў (2004).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пасля заканчэння Савіцкай сярэдняй школы Марыя Піліпенка паступіла ў Мазырскі педагагічны інстытут, які скончыла ў 1967 годзе.

На працягу трынаццаці гадоў працавала настаўніцай рускай мовы і літаратуры ў Стрэльненскай школе Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці, СШ № 1 і 3 г. Іванава, была арганізатарам пазакласнай выхаваўчай работы.

З 1980 года знаходзілася на партыйнай і дзяржаўнай рабоце, у 1987 годзе скончыла Мінскую партыйную школу. Была лектарам, загадчыкам аддзела прапаганды і агітацыі, сакратаром, другім сакратаром Іванаўскага райкама КПБ. Працавала намеснікам загадчыка аддзела культуры Іванаўскага райвыканкама, у 1993—2001 гадах — упраўляючым справамі райвыканкама.

Па ініцыятыве і яе дзейсным удзеле на мяжы Беларусі і Украіны ў в. Калена пачалі праводзіць Свята сяброўства, прысвечанае Дню вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Адкрылiся грамадскія музеі і літаратурна-музычныя гасцёўні ў Опалі, Рудску, Сачыўках, Псышчаве, Моталі, Дастоеве, Іванаве, музей народнай медыцыны «Бабуліны вышкі» (цяпер «Дом траўніка») у в. Стрэльна, карцінная галерэя А. Кузьміча ў в. Махро. У 1980-я гадах быў створаны клуб жанчын «Октябрина», пазней перайменаваны ў «Предислава». У 2014 гадах пры Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва стварыла майстэрню творчых ініцыятыў «Вдохновение».

З 2001 года М. П. Гарупа працавала ў іванаўскай раённай газеце «Чырвоная звязда», у 2002—2008 гадах — адказны сакратар.

Стаяла ў вытокаў стварэння ў Іванаўскім раёне аддзялення рэспубліканскай грамадскай арганізацыі «Беларускі саюз жанчын», узначальвала гэту арганізацыю, была членам праўлення БСЖ. Па яе ініцыятыве і непасрэдным удзеле былі створаны фотаальбомы аб жыцці жанчын Іванаўшчыны.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Друкавалася ў абласных і рэспубліканскіх выданнях. Аўтар многіх артыкулаў, у якіх праслаўляецца чалавек працы і гістарычная спадчына Іванаўшчыны. «Падымала» гісторыка-культурныя пласты, вяла аўтарскія праекты «Под сенью семи муз», «Простые истины», «О чём рассказало старое фото».

Была ў складзе камісіі па стварэнні гісторыка-дакументальнай хронікі «Памяць. Іванаўскі раён» (2000).

Аўтар кніг пра гісторыю і культуру, працоўныя здзяйсненні, ветэранаў Іванаўскага раёна: «С селом породнённые» (2011; суаўтар В. І. Мітрафанаў), «Верность земле» (2012), «Вёска, дзе крылы ўзнімаюць буслы» (2013; суаўтар М. Міховіч), «О подвигах, о доблести, о славе…» (2015), «Земли родной притяженье» (2016).

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Земли родной притяженье : из истории населенных пунктов Могильно и Снитово Ивановского района Брестской области /Мария Горупа. — Иваново : Ивановская районная типография, 2016. — 503 с., [16] л. цв. ил. : ил., табл., портр., карты.
  • О подвигах, о доблести, о славе… : 75-летию образования Ивановского района и 70-летию Победы советского народа в Великой Отечественной войне посвящается :[из истории ветеранских организаций Ивановского района] / Ивановская районная организация Белорусского общественного объединения ветеранов; [сост. М. П. Горупа]. — Иваново : Ивановская районная типография, 2015. — 349 с., [16] л. ил.
  • Вёска, дзе крылы ўзнімаюць буслы : [гісторыя вёскі Варацэвічы Іванаўскага раёна] / Марыя Гарупа, Міхаіл Міховіч. — Іванава : Іванаўская раённая друкарня, 2013. — 240 с. : іл.
  • Верность земле : (из истории СПК «Дружиловичи», правопреемника колхоза «Большевик»): [Ивановский район] / Мария Горупа. — Брест : Брестская типография, 2012. — 230 с., [16] л. цв. ил.
  • С селом породнённые : (из истории Ивановской сельхозтехники: от МТС — до ОАО «Ивановский райагросервис») / М. П. Горупа, В. И. Митрофанов. — Брест : Брестская типография, 2011. — 196 с. : ил.
  • Наша земля — наша биография : материалы торжественного собрания, посвященного 60-летию образования Ивановского района /Ивановский райисполком; сост. М. П. Горупа. — Иваново, 2000. — 52 с., [4] л. ил.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Рашэннем Іванаўскага раённага Савета дэпутатаў ад 21 чэрвеня 2016 г. № 89 ёй было прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Іванава і Іванаўскага раёна». На ўрачыстым мерапрыемстве ў Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь Марыя Пятроўна была ўшанавана дыпломам, пасведчаннем і памятнай стужкай ганаровага грамадзяніна.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Почетные граждане: Горупа Мария Петровна // Ивановский район. Будущее создается сегодня / [гл. ред. А. М. Суворов; фото: В. В. Байковский и др.]. Брест, 2019. С. 14-15.
  • Кухарчук, К. Памятники Ивановщины рассказывают…: [идею создания сборника предложила так рано ушедшая Мария Петровна Горупа] / К. Кухарчук // Янаўскі край. Іванава, 2018. 2 кастрычніка. С. 4.
  • Рубашевский, Ю. Новая книга краеведа: [в Доме культуры аг. Снитово прошла презентация книги краеведа Марии Горупы «Земли родной притяжение»] / Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2017. 27 июля. С. 2.
  • Гетман, И. «Пашите землю, рожайте детей, молитесь Богу» : в Снитово прошла презентация книги Марии Горупы «Земли родной притяженье» / Игорь Гетман; фото Валерия Михальчука // Янаўскі край. Іванава, 2017. 25 ліпеня. С. 1.
  • Твой след в наших душах, дорогая Марийка / Народный женский клуб «Предислава» // Чырвоная звязда. Іванава, 2016. 6 снежня. С. 5.
  • Дорогокупец, Н. Памяти Марии Петровны Горупа / Николай Дорогокупец // Чырвоная звязда. Іванава, 2016. 28 кастрычнiка. С. 15.
  • Памяти Марии Горупа // Чырвоная звязда. Іванава, 2016. 14 кастрычнiка. С. 7.
  • Мария Петровна Горупа: памяти коллеги : [некролог] / Бисун Ю. Ю. [и др.]. Угасла звезда, свет которой навечно останется с нами / Анатолий Денисейко. Любим… Скорбим… Помним… // Чырвоная звязда. Іванава, 2016. 30 верасня. С. 11.
  • Ушла из жизни Мария Петровна Горупа : [некролог] / коллектив редакции газеты «Чырвоная звязда» // Чырвоная звязда. Іванава, 2016. 30 верасня. С. 15.