Матэа Малінары

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Матэа Малінары
італ.: Matteo Molinari
польск.: Mateusz Molinari
лац.: Matthaeus Molinari
Дата нараджэння 20 верасня 1778(1778-09-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 лістапада 1861(1861-11-19) (83 гады)
Месца смерці
Род дзейнасці святар
Месца працы

Матэа Малінары (італ.: Matteo Molinari, польск.: Mateusz Molinari, лац.: Matthaeus Molinari; 20 верасня 1778, Мілан — 19 лістапада 1861, Старая Весь, Галічына) — дзеяч каталіцкага касцёла і Ордэна езуітаў; доктар тэалогіі, педагог.

Уступіў у Таварыства Ісуса 4 кастрычніка 1804 г. у Полацку і наступныя два гады праходзіў выпрабаванні ў Полацкім навіцыяце. Прафесар французскай мовы ў Оршы (1806—1807) і рэгент канвікта ў Віцебску (1807—1811)[1]. У 1811—1814 гг. у складзе групы з 12 місіянераў накіраваны ў Адэскую місію, дзе была разгорнута апостальская дзейнасць сярод мясцовых італьянскіх і нямецкіх эмігрантаў[2][3].

У 1814 г. вярнуўся на Беларусь. 2 лютага 1815 г. склаў апошнія зарокі. Працаваў у Полацкай езуіцкай акадэміі: прафесар Св. Пісання, царкоўнай гісторыі і старажытнаяўрэйскай мовы (1814—1816), старажытнаяўрэйскай, грэчаскай і французскай моў (1818—1819), старажытнаяўрэйскай і грэчаскай моў і нямецкай літаратуры (1819—1820); дэкан факультэта моў (1815—1817, 1818—1820) і цэнзар тыпаграфіі (1816—1817). У 1817—1818 гг. быў рэгентам канвікта ў Оршы[1].

Пасля выгнання езуітаў з Расійскай імперыі (1820) накіраваўся ў Італію. Але ў 1823 г. пераехаў на Галічыну, дзе выкладаў Св. Пісанне, старажытнаяўрэйскую і грэчаскую мовы ў Старой Весі (1823—1826) і Тынцы (1826—1831). Апошнія дзесяцігоддзі жыцця пакутваў на хранічную хваробу[4].

Памёр у Старой Весі 19 лістапада 1861 г.[4]

Зноскі

  1. а б Catalogs SJ 1774—1829. Russiae. Архівавана 13 ліпеня 2020.
  2. Załęski, S. Jezuici w Polsce. T. 5, Jezuici w Polsce porozbiorowej 1773—1905. Cz. 1 : 1773—1820. — Kraków: W.L. Anczyc i sp, 1907. — s. 402—405.
  3. Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772—1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот; пер. А. Н. Коваля. — М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. — С. 183—184.
  4. а б Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772—1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот; пер. А. Н. Коваля. — М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. — 632 с.
  • Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień  (польск.). — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.
  • Giżycki, J.M.  (руск.) Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — 288 s.
  • Załęski, S. Jezuici w Polsce. T. 5, Jezuici w Polsce porozbiorowej 1773—1905. Cz. 1 : 1773—1820. — Kraków: W.L. Anczyc i sp, 1907. — 517 s.