Маўрысіа Ісла

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Маўрысіё Ісла)
Перайсці да: рух, знайсці
Футбол
Маўрысіа Ісла
Mauricio Isla - Spain vs. Chile, 10th September 2013.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Маурысіа Анібаль Ісла
Нарадзіўся 12 чэрвеня 1988({{padleft:1988|4|0}}-{{padleft:6|2|0}}-{{padleft:12|2|0}}) (27 гадоў)
Буін, Чылі
Грамадзянства Сцяг Чылі Чылі
Рост 177 см
Вага 72 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Італіі Ювентус
Нумар 2
Кар'ера
Моладзевыя клубы
1996 — 2007 Сцяг Чылі Універсідад Католіка
Клубная кар'ера*
2007 — 2012 Сцяг Італіі Удзінезэ 127 (6)
2012 — Сцяг Італіі Ювентус 29 (0)
2014 — 2015   Сцяг Англіі Куінз Парк Рэйнджэрс 26 (0)
Нацыянальная зборная**
2007 Сцяг Чылі Чылі (да 20) 16 (2)
2008 — Сцяг Чылі Чылі 66 (3)
Міжнародныя медалі
Кубак Амерыкі
Золата Чылі 2015

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана па стане на 10 жніўня 2015.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на 10 жніўня 2015.

Маўрысіа Анібаль Ісла (ісп.: Mauricio Isla; нарадзіўся 12 чэрвеня 1988, Буін, Чылі) — чылійскі футбаліст, паўабаронца італьянскага клуба «Ювентус» і зборнай Чылі.

Клубная кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

Ісла — выхаванец чылійскага клуба «Універсідад Католіка». Быў заўважаны скаўтамі «Удзінезэ» пасля моладзевага чэмпіянату свету 2007, дзе Ісла і яго зборная прадэманстравалі запамінальную гульню. Падпісаўшы маладога паўабаронцу, «Удзінезэ» аддаў яго ў арэнду швейцарскаму «Лакарна», дзе той не правёў ніводнага матчу. Усё ў тым жа 2008 годзе ён вярнуўся ў «Удзінезэ», паступова пачаўшы атрымліваць гульнявую практыку, а ў сезоне 2008/09 стаў гульцом асновы (32 матчы).

Улетку 2012 года далучыўся да «Ювентуса». У афіцыйных матчах за «Старую Сеньёру» дэбютаваў 19 верасня таго ж года, выйшаўшы на замену ў гульні групавога этапу Лігі чэмпіёнаў супраць лонданскага «Чэлсі».

2 жніўня 2014 году адправіўся ў гадавую арэнду ў англійскі «Куінз Парк Рэйнджэрс», у якім правёў сезон 2014/15. Па заканчэнні сезону вярнуўся ў «Ювентус».

Міжнародная кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

Ісла — бронзавы прызёр моладзевага чэмпіянату свету 2007. У дарослай зборнай дэбютаваў у 7 верасня 2008 года, у таварыскім матчы зборных Чылі і Швейцарыі. Удзельнічаў чэмпіянатах свету 2010 і 2014. У 2015 разам са зборнай Чылі стаў пераможцам Кубка Амерыкі.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Ювентус:

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]