Мерастомавыя
Jump to navigation
Jump to search
Мерастомавыя | |||||||||||||||||||||
![]() Мечахвост на пяску | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Merostomata | |||||||||||||||||||||
|
Мерастомавыя (Merostomata) — клас пераважна вымерлых марскіх членістаногіх жывёл.
Падзяляюцца тры або чатыры атрады, з іх два або тры — ракаскарпіёны — вядомы з кембрыю-дэвону (каля 500 млн гадоў назад), адзін — мечахвосты — з сілуру (каля 400 млн гадоў назад) і існуе цяпвр.
Жылі на дне мелкаводных мораў, некаторыя, магчыма, у прэснай вадзе. Даўжыня вымерлых форм да 3 м, сучасных да 0,9 м. Цела ўкрыта хіцінавым панцырам, падзяляецца на галавагрудзі і членістае (да 12 сегментаў) брушка з іголкай на канцы. Мелі 12 пар канечнасцей (брушныя са шчэлепнымі пласцінкамі). Драпежнжі.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Мерастомавыя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10), ISBN 985-11-0035-8.