Шчэлепаногія
| Шчэлепаногія | |||||||||||||||||||||
| Шчыцень Triops longicaudatus | |||||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||
Шчэлепаногія, жабраногія ракападобныя (Branchiopoda) — клас жывёл, які аб’ядноўвае старажытных і найбольш прымітыўных ракападобных.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Цела сегментаванае (даўжыня да 30 мм), поўнасцю або часткова ўкрыта хіцінавай ракавінай (у шчэлепаногаў Anostraca яе няма). Галава (протацэфалон) не эрастаецца з груднымі сегментамі. Маюць фасетачныя вочы і наупліяльнае вочка. Кожны сегмент грудзей мае пару лістападобных ног са шчэлепнымі прыдаткамі (адсюль назва).
Пашырэнне
[правіць | правіць зыходнік]Вядомы з кембрыю. Налічваецца каля 1500 відаў. Пашыраны ва ўсіх частках свету акрамя Антарктыды. Жывуць пераважна ў прэсных водах, марскія віды нешматлікія і паходзяць ад прэснаводных. На Беларусі найбольш вядомыя дафніі (Daphnia), шчытні (Notostraca), басміны (Bosmina), лептадоры (Leptodora), маіны (Moina) і інш.
Асаблівасці біялогіі
[правіць | правіць зыходнік]Размнажэнне палавое, часта партэнагенетычнае. Развіццё прамое або з метамарфозай.
Кормяцца мікраарганізмамі, дэтрытам, аднаклетачнымі водарасцямі. Фільтратары, удзельнічаюць у біялагічным ачышчэнні вадаёмаў. Большасць відаў — корм для рыб.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Шчэлепаногія // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).