Перайсці да зместу

Мяна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мяна
Характарыстыка
Даўжыня 16 км
Басейн 66 км²
Вадацёк
Вусце Чарніца
Ухіл ракі 1,2 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Чарніца → Пліса → Бярэзіна → Дняпро → Чорнае мора

Краіна
Рэгіён Мінская вобласць
Раён Смалявіцкі раён

Мяна́ — рака ў Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Чарніца (прыток Плісы, басейн Дняпра).

Назва Мяна балцкага паходжання.

Роднасная гідронімам Мень[pl] (польск. Mień), Менка / Мена / Мень (прыток Пцічы), Мена (прыток Дзясны на ўсходзе ад Чарнігава), Менка (прыток ракі Жыжалы ў басейне Акі, каля Вязьмы).

Гэтыя назвы паходзяць ад стараеўрапейскай гідранімічнай асновы *main-, што звязаная з латышскім maiņa «балота» і далей з літоўскім maiva «балота, твань»[1]. Далей да аднаго з варыянтаў індаеўрапейскага кораня *mei- са значэннем размякчэння, падрабнення[2].

Таго ж паходжання і літоўскія гідронімы Mainia, Minia, Minija — ад сінанімічных асноў *main- : *min- са значэннем «балота» (літ. mynė «балота, твань»)[3].

Значэнне назвы Мяна можна перадаць як «Балацінная (рака)».

Даўжыня ракі 16 км. Плошча вадазбору 66 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2 м/км.

Пачынаецца за 1 км у напрамку на паўднёвы ўсход вёскі Дуброва[4]. Рэчышча каналізаванае. Вадазбор на паўночным захадзе Цэнтральнабярэзінскай раўніны.

Зноскі

  1. H. Krahe. Unsere ältesten Flussnamen. Wiesbaden, 1964. C. 98.
  2. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 710—712.
  3. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 201, 217.
  4. Общая характеристика речной сети Минской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 20 кастрычніка 2016.