Мізрахім
Мізрахім | |
---|---|
Сучасны арэал рассялення і колькасць | |
Усяго: 4 млн. чал ![]() |
|
Этнічныя мовы | іўрыт, арабская, яўрэйска-арабская, сефардская, яўрэйска-персідская, кіўрулі, яўрэйска-курдская, яўрэйска-таджыкская, яўрэйска-тацкая, мовы краін пражывання |
Традыцыйныя рэлігіі (канфесіі) | Іўдаізм (з ісламскім уплывам) |
Блізкія этнасы | Яўрэі |
Субэтнасы | арабскія яўрэі, персідскія яўрэі (укл. бухарскіх і горскіх), грузінскія яўрэі, лахлухі, часткова сефарды |
Мізрахі́м (мізрахі, усходнія яўрэі; іўр.: מזרחי, Mizraḥi, мн. л. מזרחים, Mizraḥim «жыхары Усходу») — умоўная назва яўрэяў, якія пражываюць ці пражывалі ў краінах Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі, і выхадцаў з гэтых краін у Ізраілі. У шырокім сэнсе, мізрахім складаюцца з перш за ўсё арабскіх яўрэяў, а таксама персідскіх, грузінскіх, бухарскіх, горскіх, індыйскіх і курдыстанскіх яўрэяў. Аднак часам гэты тэрмін ужываюць у вузейшым сэнсе, пазначаючы ім толькі арабскіх яўрэяў.
Гістарычна тэрмін «мізрахім» узнік як пераклад арабскага слова Mashriqiyyun (ад араб. машрык), якім у арабскім свеце пазначалі жыхароў яго ўсходняй часткі (Сірыя, Ірак, Аравія, Палесціна, радзей Егіпет), супрацьпастаўляючы жыхарам Магрыба (Maghrabiyyun). Аднак, паколькі ізраільская культура першапачаткова была заснавана на свецкай еўрапейскай яўрэйскай культуры, дзе «ўсход» асацыюецца з ісламскім светам, у сучасным Ізраілі ім сталі пазначаць выхадцаў з усіх арабскіх і блізкаўсходніх краін, супрацьпастаўляючы іх перш за ўсё ашкеназам і еўрапейскім сефардам — выхадцам з Еўропы (хрысціянскіх краін). Гэты тэрмін стаў актыўна выкарыстоўвацца самімі актывістамі-мізрахім у пачатку 1990-х гадоў і з тых часоў набыў шырокую папулярнасць[3].
Многія мізрахім не выкарыстоўваюць гэты тэрмін, аддаючы перавагу пазначаць сябе непасрэдна па краіне паходжання: іракскія яўрэі, туніскія яўрэі, персідскія яўрэі да т.п.
Іншым каменем спатыкнення з'яўляецца пытанне, ці ўключаць у склад мізрахім сефардаў, якія аселі пасля выгнання з Іспаніі ў 1492 годзе ў шматлікіх краінах Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі. Калі ў адных краінах яны досыць хутка зліліся з мясцовымі яўрэямі, у іншых дзве групы захоўвалі некаторую адасобленасць. І тады мясцовыя яўрэі называлі сябе «муста’арабім» («арабізаваныя яўрэі»), а сефарды называлі іх «марыскі» (тэрмін, аналагічны еўрапейскаму «маўры»).
У выніку хвалі гвалту ў дачыненні да яўрэяў, якая ўспыхнула пачынаючы з 1940-х гадоў, большасць з іх пакінулі мусульманскія краіны на працягу 1950—1970-х гадоў, прычым у выніку гэтага ў шэрагу краін яўрэйскія абшчыны зніклі наогул. Выключэннем сярод арабскіх краін застаецца Марока, дзе да яўрэяў захоўваецца адносна прыязнае стаўленне. Выхадцы з мусульманскіх краін і іх нашчадкі складаюць каля 40 % насельніцтва Ізраіля. Яны звычайна падтрымліваюць кансерватыўныя рэлігійныя партыі і рухі, перш за ўсё Шас.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ The Jews of Lebanon: Another Perspective. Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2012.
- ↑ Beirut’s last Jews - Israel Jewish Scene, Ynetnews. Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2012.
- ↑ http://web.mit.edu/cis/www/mitejmes/issues/200105/download/Shohat.doc