Мікалай Аляксандравіч Троіцкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мікалай Аляксандравіч Троіцкі
руск.: Николай Александрович Троицкий
Дата нараджэння 3 красавіка 1927(1927-04-03)
Месца нараджэння Таржок, Цвярская губерня, РСФСР, СССР
Дата смерці 18 мая 1999(1999-05-18) (72 гады)
Грамадзянства Flag of the Soviet Union.svg СССР, Flag of Belarus.svg Беларусь
Навуковая сфера генетыка
Месца працы Інстытут эксперыментальнай ветэрынарыі імя С. М. Вышалескага НАН Беларусі, Інстытут генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі
Навуковая ступень доктар біялагічных навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар Маскоўская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны і біятэхналогіі імя К. І. Скрабіна

Мікалай Аляксандравіч Тро́іцкі[1] (руск.: Николай Александрович Троицкий; 3 красавіка 1927, Таржок18 мая 1999) — вучоны ў галіне генетыкі мікраарганізмаў, доктар біялагічных навук (1970), прафесар (1972).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў горадзе Таржок Наваторжскага павета Цвярской губерні (сучасны адміністрацыйны цэнтр Таржокскага раёна Цвярской вобласі Расіі). У 1948 годзе скончыў Маскоўскі зоаветэрынарны інстытут. З 1957 года працаваў у Беларускім навукова-даследчым ветэрынарным інстытуце. З 1959 года ў Інстытуце генетыкі і цыталогіі, дзе ў 1965—1999 гадах займаў пасаду загадчыка лабараторыяй.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар навуковых прац па праблемах генетычнай эфектыўнасці прамежкавых нейтронаў і іх уплыву на спадчыннасць, генетычнай інжынерыі азотфіксавальных мікраарганізмаў.

Сярод апублікаванага:

  • Современные проблемы радиационной генетики. — М., 1969. (у сааўтарстве);
  • Генетические эффекты промежуточных нейтронов / Н. А. Троицкий, Н. В. Турбин, М. А. Арсеньева; Ин-т генетики и цитологии АН БССР. — Минск: Наука и техника, 1971.;
  • Конъюгация бактерий. — Мн., 1978. (разам з С. Я. Драмашка і К. М. Якавенка);
  • Генетическая инженерия: науч. изд. / Н. А. Троицкий, Н. А. Картель; АН БССР, Ин-т генетики и цитологии, Белорусское о-во генетиков и селекционеров. — Минск: Наука и техника, 1980.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]