Перайсці да зместу

Мікалай Мікалаевіч Зянько

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Мікалай Зянько)
Футбол
Мікалай Зянько
Поўнае імя Мікалай Мікалаевіч Зянько
Нарадзіўся 11 сакавіка 1989(1989-03-11)[1] (35 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 188 см
Вага 79 кг[3]
Пазіцыя нападнік
Клубная кар’ера[* 1]
2006—2012 Беларусь Мінск 45 (1)
2006   Беларусь Змена (Мінск) 23 (0)
2009   Беларусь Ведрыч-97 (Рэчыца) 13 (7)
2009   Беларусь Белшына (Бабруйск) 9 (1)
2012   Беларусь Дняпро (Магілёў) 26 (11)
2013 Беларусь Дняпро (Магілёў) 12 (1)
2014—2015 Беларусь Слуцк 49 (5)
2016 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 11 (0)
2016—2017 Малдова Мілсамі (Архей) 20 (4)
2017 Беларусь Славія (Мазыр) 5 (0)
2018 Таджыкістан Істыклол (Душанбэ) 8 (2)
2018 Беларусь Гарадзея 5 (0)
2019 Беларусь Ліда 27 (10)
2020 Беларусь Крумкачы (Мінск) 9 (1)
2020 Беларусь Смаргонь 14 (6)
2021 Беларусь Орша 32 (9)
2022 Беларусь Ліда 7 (0)
2022 Беларусь Орша 12 (0)
2023 Беларусь Трактар (Мінск) 7 (3)
Нацыянальная зборная[* 2]
2011 Беларусь Беларусь (да 21) 1 (0)
2011 Беларусь Беларусь (алімпійская) 1 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 30 ліпеня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Мікалай Зянько (нар. 11 сакавіка 1989, Орша) — беларускі футбаліст, нападнік.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец футбольнага клуба «Мінск», з 2007 года праходзіў у асноўны склад, аддаваўся ў арэнды. У 2011 годзе замацаваўся ў асноўным складзе «Мінска», а сезон 2012 правёў у арэндзе ў магілёўскім «Дняпры», дапамог клубу перамагчы ў Першай лізе.

У студзені 2013 года перайшоў у «Дняпро» на трывалай аснове[4], але пры гэтым страціў месца ў асноўным складзе і звычайна толькі з’яўляўся на замену. У ліпені 2013 года стаў з’яўляцца ў стартавым складзе, але пазней зноў апынуўся на лаўцы запасных.

У лютым 2014 года падпісаў кантракт са «Слуцкам»[5]. У складзе слуцкага клуба спачатку быў асноўным нападнікам, але потым перамясціўся на пазіцыю атакуючага паўабаронцы. У студзені 2015 года падоўжыў пагадненне са «Слуцкам»[6]. У сезоне 2015 стаў радзей з’яўляцца ў складзе, і ў студзені 2016 года кантракт са «Слуцкам» па ўзаемнай згодзе быў разарваны[7].

У лютым 2016 года пасля прагляду падпісаў кантракт з мікашэвіцкім «Гранітам»[8]. У ліпені 2016 года з-за фінансавых праблем пакінуў Мікашэвічы, а ў жніўні падпісаў кантракт з малдаўскім клубам «Мілсамі»[9].

У жніўні 2017 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком мазырскай «Славіі»[10]. Замацавацца ў асноўным складзе, аднак, не здолеў, згуляўшы ўсяго ў пяці матчах, гуляў таксама за дубль. Па выніках сезона 2017 «Славія» страціла месца ў Вышэйшай лізе, і неўзабаве Зянько пакінуў мазырскі клуб[11].

У лютым 2018 года трэніраваўся з мінскім «Тарпеда», а пазней далучыўся да таджыкскага клуба «Істыклол». У першым жа афіцыйным матчы за «Істыклол» выйграў Суперкубак Таджыкістана (2 сакавіка 2018 года, 3:2 супраць «Худжанда»), забіў гол і быў прызнаны найлепшым іграком сустрэчы[12].

У ліпені 2018 года стаў іграком «Гарадзеі»[13], дзе пераважна зрэдку выхадзіў на замену. Па заканчэнні сезона 2018 пакінуў клуб.

У пачатку 2019 года праходзіў прагляд у бабруйскай «Белшыне», але ў выніку ў сакавіку 2019 года стаў іграком «Ліды»[14]. Быў асноўным нападнікам лідчан, з 10 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сезоне.

У студзені 2020 года пачаў трэніравацца з мінскімі «Крумкачамі» і ў лютым падпісаў кантракт з клубам[15]. У складзе камандзе звычайна выхадзіў на замену. У ліпені 2020 года пакінуў «Крумкачы»[16] і перайшоў у «Смаргонь»[17], дзе замацаваўся ў стартавым складзе, з 6 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды.

У пачатку 2021 года далучыўся да «Оршы», дзе быў асноўным нападнікам, з 9 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды ў сезоне. У пачатку 2022 года трэніраваўся з «Маладзечнам», а пазней далучыўся да «Ліды» і ў сакавіку афіцыйна папоўніў склад клуба[18]. У ліпені 2022 года вярнуўся ў «Оршу»[19]. Пакінуў клуб па заканчэнні сезона 2022.

У ліпені 2023 года далучыўся да мінскага «Трактара»[20], дзе гуляў да канца сезона.

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі, згуляў адзін матч у алімпійскай зборнай.

Статыстыка выступленняў

[правіць | правіць зыходнік]
Сезон Дывізіён Клуб Матчы Галы
2006 Д3 Змена 23 0
2007 Д1 Мінск 2 0
2008 Д2 Мінск 15 0
2009 (1) Д2 Ведрыч-97 13 7
2009 (2) Д2 Белшына 9 1
2010 Д1 Мінск 5 0
2011 Д1 Мінск 23 1
2012 Д2 Дняпро 26 11
2013 Д1 Дняпро 12 1
2014 Д1 Слуцк 31 5
2015 Д1 Слуцк 18 0
2016 (1) Д1 Граніт 11 0
2016/17 Д1 Мілсамі 20 4
2017 (2) Д1 Славія 5 0
2018 (1) Д1 Істыклол 8 2
2018 (2) Д1 Гарадзея 5 0
2019 Д2 Ліда 27 10
2020 (1) Д2 Крумкачы 9 1
2020 (2) Д2 Смаргонь 14 6
2021 Д2 Орша 32 9
2022 (1) Д2 Ліда 7 0
2022 (2) Д2 Орша 12 2
2023 (2) Д3 Трактар 7 3

Грамадзянская пазіцыя

[правіць | правіць зыходнік]

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[21].

  1. Nikolai Zenko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. http://krumkachy.com/news/zhizn-komandy/1735-anketa-krumkacha-mikalaj-zyanko
  3. https://www.pressball.by/footballstat/nikolai_zenko/
  4. Николай Зенько подписал контракт с "Днепром", Яков Залевский покинул могилевскую команду (руск.). football.by (15 студзеня 2013). Праверана 30 ліпеня 2024.
  5. Николай Зенько перешел в "Слуцк" (руск.). football.by (13 лютага 2014). Праверана 30 ліпеня 2024.
  6. Лошанков, Григоров, Зенько и и еще четыре футболиста продлили контракты со "Слуцком" (руск.). football.by (30 студзеня 2015). Праверана 30 ліпеня 2024.
  7. "Слуцк" расстался с Зенько и Гаврюшко (руск.). football.by (12 студзеня 2016). Праверана 30 ліпеня 2024.
  8. Лисица, Зенько, Турлин и Кибук пополнили ряды "Гранита" (руск.). football.by (20 лютага 2016). Праверана 30 ліпеня 2024.
  9. Offside.by: Зенько перешел в молдавский «Милсами» (руск.). by.tribuna.com.
  10. Николай Зенько подписал контракт со "Славией" (руск.). football.by (4 жніўня 2017). Праверана 30 ліпеня 2024.
  11. Братья Ндой, Джавашвили и еще четыре игрока покинули "Славию" (руск.). football.by (2 снежня 2017). Праверана 30 ліпеня 2024.
  12. Николай Зенько - лучший игрок матча за Суперкубок Таджикистана-2018 (руск.). football.by (2 сакавіка 2018). Праверана 30 ліпеня 2024.
  13. Ряды "Городеи" пополнили серб и два белоруса (руск.). football.by (6 ліпеня 2018). Праверана 30 ліпеня 2024.
  14. Николай Зенько подписал контракт с "Лидой" (руск.). football.by (22 сакавіка 2019). Праверана 30 ліпеня 2024.
  15. Николай Зенько укрепил ряды НФК (руск.). Афіцыйны сайт «Крумкачоў».(недаступная спасылка)
  16. Николай Зенько ушел из "Крумкачей" (руск.). football.by (8 ліпеня 2020). Праверана 30 ліпеня 2024.
  17. Николай Зенько перешел в "Сморгонь" (руск.). football.by (10 ліпеня 2020). Праверана 30 ліпеня 2024.
  18. Белый, Копач, Рогач и Зенько стали игроками "Лиды" (руск.). football.by (24 сакавіка 2022). Праверана 30 ліпеня 2024.
  19. Николай Зенько сменил "Лиду" на "Оршу" (руск.). football.by (6 ліпеня 2022). Праверана 30 ліпеня 2024.
  20. "Трактор" подписал двух бывших игроков молодежной сборной Беларуси (руск.). football.by (27 ліпеня 2023). Праверана 30 ліпеня 2024.
  21. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА . Наша Ніва (12 верасня 2020). Праверана 6 лютага 2024.