Мікалай Паўлавіч Антропаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Мікалай Паўлавіч Антропаў
AntropauMP.jpg
Мікалай Паўлавіч Антропаў
Дата нараджэння 30 лістапада 1950(1950-11-30) (71 год)
Месца нараджэння
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера этналінгвістыка
этымалогія
дыялекталогія
фалькларыстыка
лексікаграфія
беларусістыка
Месца працы Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі
Альма-матар Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Вядомы як этналінгвіст, этымолаг, філолаг, мовазнаўца

Мікала́й Па́ўлавіч Антро́паў (нар. 30 лістапада 1950, Мінск, Беларусь) — беларускі вучоны-славіст, этымолаг, этналінгвіст, дыялектолаг, фалькларыст, кандыдат філалагічных навук (1983), дацэнт (2008), аўтар каля 250 апублікаваных навуковых прац.

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1968—1973 гг. вучыўся на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Филолог. Преподаватель русского языка и литературы». Падчас навучання ва ўніверсітэце пачаў займацца навуковымі даследаваннямі ў спецсемінары пад кіраўніцтвам прафесара М. Г. Булахава. У 1971 г. апублікаваў першую навуковую работу, удзельнічаў у студэнцкіх навуковых канферэнцыях. Пасля службы ў войску (1973—1975 гг.) вярнуўся на філалагічны факультэт, дзе працаваў выкладчыкам кафедры рускай мовы (1975—1979 гг., 1983—1984 гг.).

Навукова-даследчыцкая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

1979—1982 гг. — навучанне ў аспірантуры пры кафедры агульнага і славянскага мовазнаўства (навуковы кіраўнік — прафесар А. Я. Супрун).

1983 г. — абарона кандыдацкай дысертацыі «Названия птиц в белорусском языке на общеславянском фоне» па спецыяльнасці 10.02.03 «Славянскія мовы».

1984 г. — малодшы навуковы супрацоўнік, 1986—1991 гг. — старшы навуковы супрацоўнік Навукова-даследчыцкай лабараторыі беларускага фальклора і дыялекталогіі пры кафедры беларускай літаратуры філалагічнага факультэта БДУ. Распачаў работу па збору палявых матэрыялаў па этналінгвістычных праграмах для «Беларускага фальклорна-этналінгвістычнага атласа» (БФЭЛА), значная колькасць якіх у апрацаваным і картаграфаваным выглядзе апублікаваны ў некалькіх серыях навуковых артыкулаў. Адначасова наладзіў супрацоўніцтва з сектарам этналінгвістыкі і фальклору Інстытута славяназнаўства Расійскай акадэміі навук (РАН) і яго тагачасным загадчыкам — акадэмікам, заснавальнікам Маскоўскай этналінгвістычнай школы М. І. Талстым. Значная частка сабраных у беларускім Палессі матэрыялаў захоўваецца ў Палескім архіве Інстытута славяназнаўства РАН.

Да 1993 г. кіраваў спецсемінарам «Актуальныя праблемы беларускай і ўсходнеславянскай этналінгвістыкі» на філалагічным факультэце БДУ. Падчас яго правядзення былі падрыхтаваны і паспяхова абаронены каля 35 дыпломных праектаў па этналінгвістычнай праблематыцы.

1991—1993 гг. — загадчык аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа АН БССР. Прымаў актыўны ўдзел у распрацоўцы канцэпцыі выдання і падрыхтоўцы першых тамоў «Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак у пяці тамах» (1993—1998). Распрацаваў 16 карт (частка ў суаўтарстве) для 2 тома «Сельская гаспадарка».

2000—2001 гг. — старшы навуковы супрацоўнік аддзела славістыкі і тэорыі мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі, з 2004 гг. — вядучы навуковы супрацоўнік.

2001—2003 гг. — дацэнт кафедры рускай мовы Эрджыескага ўніверсітэта ў г. Кайсеры (Турцыя).

2005—2017 гг. — загадчык аддзела славістыкі і тэорыі мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі.

З 2019 г. — вядучы навуковы супрацоўнік сектара этналінгвістыкі і фальклору аддзела славістыкі і тэорыі мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі.

У якасці навуковага кіраўніка падрыхтаваў чатырох кандыдатаў навук; кіраваў працай некалькіх аспірантаў аддзела славістыкі і тэорыі мовы; неаднаразова выступаў у якасці афіцыйнага апанента па абаронах кандыдацкіх дысертацый. На працягу некалькіх гадоў працаваў старшынёй дзяржаўных камісій на філалагічным факультэце БДУ, прымаў экзамены ў магістраў і аспірантаў. Выступаў з лекцыямі ў Масарыкавым, Венскім, Люблінскім, Тартускім універсітэтах, Інстытуце латышскай мовы АН Латвіі.

Удзел у айчынных і міжнародных калектыўных навуковых праектах[правіць | правіць зыходнік]

З 2000 г. уваходзіць у склад аўтарскага калектыву «Этымалагічнага слоўніка беларускай мовы», які за гады ўзнаўлення працы над слоўнікам падрыхтаваў 10—14 тт. (2004—2017 гг.); з 11 т. (2006 г.) з’яўляецца адказным рэдактарам слоўніка.

Прымаў удзел у IX (Кіеў, Украіна; 1983 г.), XIV (Охрыд, Паўночная Македонія; 2008 г.), XV (Мінск, Беларусь; 2013 г.) і XVI (Белград, Сербія; 2018 г.) з’ездах славістаў; некалькіх Міжнародных кангрэсах беларусістаў; буйных навуковых канферэнцыях шэрагу замежных універсітэтаў і акадэмій навук еўрапейскіх краін; традыцыйных этналінгвістычных канферэнцыях «Талстоўскія чытанні» у Яснай Паляне (Расія) і інш.

Актыўна ўдзельнічаў у падрыхтоўцы і правядзенні XV (Мінскага) з’езда славістаў, уваходзіў у склад арганізацыйнага і праграмнага камітэтаў. У рамках падрыхтоўкі выданняў да з’езда як складальнік і адказны рэдактар прыняў удзел у падрыхтоўцы і выданні зборніка «Беларуская мовазнаўчая славістыка на з’ездах славістаў» (2013 г.), для якога напісаў таксама прадмову (разам з Г. А. Цыхуном).

З 2008 г. з’яўляецца сябрам Этымалагічнай, Этналінгвістычнай і Фалькларыстычнай камісій пры Міжнародным камітэце славістаў (МКС); з 2010 г. — камісіі «Агульнаславянскага лінгвістычнага атласа» пры МКС. На XVI з’ездзе славістаў у Белградзе абраны старшынёй Этымалагічнай камісіі.

З’яўляецца сябрам рэдкалегій часопіса «Беларуская лінгвістыка» і штогадовага альманаха «Беларускі фальклор», штатным рэцэнзентам перыядычнага выдання «Веснік Белдзяржуніверсітэта. Серыя 4: Філалогія. Журналістыка. Педагогіка»; штатным замежным рэцэнзентам польскіх перыядычных выданняў: «Studia z filologii polskiej i słowiańskiej» (Варшава), «Etnolingwistyka» (Люблін) і «Socjolingwistyka» (Кракаў).

2014—2019 гг. — кіраваў сумеснымі беларуска-польскімі навуковымі праектамі «Выкарыстанне этымалагічных даных у этналінгвістычных даследаваннях» і «Даследаванне семантычнай матывацыі ў беларускай і польскай мовах у дыяхранічным дыяпазоне» разам з прафесарам Інстытута славістыкі Польскай акадэміі навук М. Якубовіч (Кракаў). У выніку іх выканання з’явіўся шэраг публікацый удзельнікаў праекта ў айчынным і замежным навуковым друку.

Выбраныя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Из лексики русского говора села Дубовый Лог Добрушского р-на Гомельской обл. // Материалы XXVI научной студенческой конференции. — Тарту, 1971.
  • Белоруско (полеско)-български етнолингвистични съответствия в областта на плувиалната магия // Българска етнография. София, 1989. Кн. 1.
  • Этналінгвістычныя магчымасці аналізу фальклорнага тэксту // Беларуская лінгвістыка. Мінск, 1996. Вып. 45.
  • Белорусские этнолингвистические этюды: 1. колода / колодка // Слово и культура. Памяти Никиты Ильича Толстого. — Т. II. Москва, 1998.
  • Аб этналінгвістычнай эквівалентнасці ў славянскіх некантактуючых арэалах (беларуска-славацкі аспект) // O spoločných hodnotách v slovensko-bieloruských vzťahoch. Banska Bystrica, 2004.
  • Кодовая структура белорусских обрядов и ритуалов, связанных с вызыванием дождя // Etnolingwistyka / Problemy języka i kultury. Lublin, 2004. T. 16.
  • Суицидальное поле в этнолингвистическом пространстве традиционных метеорологических представлений белорусов // Кодови словенских култура : Смрт. Београд, 2004. Бр. 9.
  • Беларуска-македонскія сыходжанні ва ўсходнеславянска-паўднёваславянскай этналінгвістычнай прасторы // Мовазнаўства. Літаратуразнаўства. Фальклор: Дакл. беларус. дэлег. на XIV з’езд славістаў. Мінск, 2008.
  • По следам одной «птичьей» этимологии // Балто-славянские исследования. Москва, 2009. Вып. XVIII.
  • На долгом пути к Я (к 30-летию начала публикации белорусского этимологического словаря) // Этимология 2006—2008. Москва, 2010.
  • Этнолингвистические аллюзии белорусского этимологического словаря // Palaeoslaviсa / International Journal for the Study of Slavic Medieval Literature, History, Language and Ethnology. — Vol. XVIII. No.1. Cambridge-Massachusetts, 2010.
  • Аксиологические мотивы этнолингвистической аттракции // Славянский и балканский фольклор. Вып. 11: «Виноградье». Москва, 2011.
  • Праславянскія дыялектызмы ў «Этымалагічным слоўніку беларускай мовы» // Praslovanska dialektizacija v luči etimoloških raziskav. Ljubljana, 2012.
  • Ворожю кусты одного древнерусского поучения, или Семантический вес запятой // Slavistica Vilnensis. Vilnius, 2014. Kalbotyra 59 (2).
  • Субституция сакрального имени в мини-тексте: Макар(-ка): Марк(-а) // Baltai ir slavai: dvasinių kultūrų sankirtos = Балты и славяне: пересечения духовных культур. Vilnius, 2014.
  • Этналінгвістычны кантынуум заходнепалеска-беларускага абрадавага Куста // Беларускі фальклор: Мат-лы і дасл. Мінск, 2015. Вып. 2.
  • Старонка з гісторыі беларускай этымалогіі: праспект Рэйнгольда Краўчука // Jezikoslovni zapiski, 23/2. Ljubljana, 2017.
  • Назвы вясёлкі ў матэрыялах «Агульнаславянскага лінгвістычнага атласа»: погляд з беларускага боку // Prace Filologiczne. Warszawa, 2019. T. 74.
  • Belarusian Ethnolinguistic Atlas: history, archive, results and perspectives // Variation Turns the World Go Round: Variation in Folklore and Literature. Cambridge Scholars Publishing, 2019.
  • Дифтонгические сочетания модели *telt: вновь о восточнославянских отражениях // Gwary Dziś. [Vol.] 12. Poznań, 2020.
  • «Гуска сологая» в свете полногласных сочетаний модели *telt // Слова, конструкции и тексты в истории русской письменности: Сб. ст. к 70-летию акад. А. М. Молдована. М., СПб., 2021.
  • Дневники собирателей русского фольклора в архиве Эстонского литературного музея // Живая старина. Москва, 2021. № 4.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Валодзіна, Т. В. Антропаў Мікалай Паўлавіч // Беларускі фальклор : Энцыклапедыя : У 2 т. Т. 1. Мінск, 2005;
  • Аліферчык, Т. М. Мікалай Паўлавіч Антропаў (да 70-годдзя з дня нараджэння) // Беларуская лінгвістыка. Мінск, 2021. Вып. 86;
  • «Кропку ставіць яшчэ рана. Наперадзе ў нас яшчэ многа работы!..» Да юбілея Мікалая Паўлавіча Антропава. Гутарыла Таццяна Аліферчык // Беларускі фальклор: Матэрыялы і даследаванні: зб. навук. пр. Мінск, 2021. Вып. 8.;
  • Володина, Т. В. Слово об Учителе: к юбилею Н. П. Антропова // Живая старина. Москва, 2021. № 1.