Мікалай Радзівіл (біскуп жамойцкі)
Мікалай Радзівіл | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Партрэт Мікалая IV Радзівіла. Невядомы мастак, 1733—1737 гг. Нацыянальны музей у Варшаве | |||||||
| Герб «Трубы» | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Марцін Лінтфар | ||||||
| Пераемнік | Мікалай Вязгайла | ||||||
|
|
|||||||
| Дзейнасць | каталіцкі святар, каталіцкі біскуп | ||||||
| Нараджэнне | 1492 ці каля 1495[1] | ||||||
| Смерць |
3 лістапада 1529/1530 |
||||||
| Дынастыя | Радзівілы[2] | ||||||
| Бацька | Мікалай Радзівіл[3] | ||||||
| Маці | Альжбета з Саковічаў[3] | ||||||
Мікалай Радзівіл (каля 1492 — 3 лістапада 1529/1530, Варні, Жамойцкае староства) — царкоўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Біскуп жамойцкі (з 1521).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З гонядзка-мядзельскай лініі роду Радзівілаў гербу «Трубы», сын Мікалая, канцлера вялікага літоўскага, і Альжбеты з Саковічаў. Меў брата Яна, падчашага вялікага літоўскага і старосту генеральнага жамойцкага.
Навучаўся ў Балонні і Рыме. Там жа ў Італіі, відаць, атрымаў капланскае прызначэнне.
Дзякуючы ўпрыву бацькі і стрыя біскупа віленскага Войцеха Радзівіла, у 1521 годзе стаў біскупам жамойцкім. Не адыграў аднак вялікай ролі ў гісторыі Вялікага Княства Літоўскага[4].
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]- Іканаграфія Мікалая Радзівіла
-
Невядомы мастак, каля 1646—53 гг.
-
З альбома «Выявы роду Радзівілаў». Г. Ляйбовіч, 1758 г.
-
М. Старкман, 1857 г.
У картцы да артыкула прыводзіцца партрэт з Нясвіжскай партрэтнай галерэі, напісаны каля 1733 года невядомым мастаком. У 1950 годзе па загаду ўладаў СССР гэты партрэт перадалі Польшчы, цяпер ён захоўваецца ў Нацыянальным музеі ў Варшаве.
Зноскі
- ↑ Antoniewicz M. Protoplaści książąt Radziwiłłów. Dzieje mitu i meandry historiografii — Warszawa: Wydawnictwo DiG, 2011. — С. 56. — 423 с. — ISBN 978-83-7181-641-3
- ↑ Antoniewicz M. Protoplaści książąt Radziwiłłów. Dzieje mitu i meandry historiografii — Warszawa: Wydawnictwo DiG, 2011. — С. 55–56. — 423 с. — ISBN 978-83-7181-641-3
- ↑ а б Antoniewicz M. Protoplaści książąt Radziwiłłów. Dzieje mitu i meandry historiografii — Warszawa: Wydawnictwo DiG, 2011. — С. 54. — 423 с. — ISBN 978-83-7181-641-3
- ↑ Michalewiczowa M. Radziwiłł Mikołaj h. Trąby (zm. 1529/1530) // Polski Słownik Biograficzny. — Wrocław — Warszawa — Kraków — Gdańsk — Łódź : Zakład Narodowy Imienia Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1987. — T. XXX/1, zeszyt 124. S. 319—321.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мікалай Радзівіл (біскуп жамойцкі)