Багдан Саковіч
Jump to navigation
Jump to search
Багдан Саковіч | ||
![]() Герб «Памян» | ||
| ||
---|---|---|
1480 — 1491 | ||
Папярэднік: | Марцін Гаштольд | |
Пераемнік: | Пётр Мантыгірдавіч Белы | |
Нараджэнне: | 1490 | |
Смерць: | 1491 | |
Род: | Саковічы | |
Бацька: | Андрэй Саковіч | |
Дзеці: | Альжбета з Саковічаў |
Багдан Саковіч (? — 1491) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Намеснік браслаўскі ў 1463—1474, маршалак гаспадарскі ў 1463—1477, намеснік полацкі ў 1477—1484, маршалак земскі з 1480 і адначасова ваявода троцкі з 1484.
Быў паслом да крымскага хана Менглі-Гірэя ў 1473, у Маскву ў 1474 і 1482.
Сям'я[правіць | правіць зыходнік]
З баярскага роду Саковічаў, старэйшы сын троцкага ваяводы Андрэя Саковіча.
Меў дачку Альжбету, якая стала жонкай Мікалая Радзівіла.
Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
- Вяроўкін-Шэлюта У. Саковічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. Т.2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал.рэд.) і інш.; Маст. З.Э. Герасімовіч. – Мн.: БелЭн, 2006. – 792 с.: іл. С. 536. ISBN 985-11-0315-2, ISBN 985-11-0378-0 (т. 2)