Мікалай Фёдаравіч Драгун

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Фёдаравіч Драгун
Адукацыя
Нараджэнне 8 кастрычніка 1888(1888-10-08)
Смерць 27 лютага 1976(1976-02-27) (87 гадоў)

Мікалай Фёдаравіч Драгун (8 кастрычніка 1888, в. Сырмеж, Свянцянскі павет, Віленская губерня, цяпер Мядзельскі раён — 27 лютага 1976) — беларускі рэлігійны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Беларус. З сялянскай сям’і. Скончыў Вілейскую настаўніцкую школу. Вытрымаў экзамен на званне дыякана пры Літоўскай духоўнай семінарыі ў 1911 годзе. Скончыў місіянерскія курсы пры Віленскім духоўным вучылішчы ў 1912 годзе. 1 жніўня 1911 архіепіскапам Літоўскім і Віленскім Агафангелам (Праабражэнскім) прызначаны псаломшчыкам місіянерскай царквы мястэчка Рукойні Вілейскага павета Віленскай губерні (цяпер Літва). 20 ліпеня 1918 архіепіскапам Мінскім і Тураўскім Георгіем (Ярашэўскім) пераведзены ў Георгіеўскі храм у мястэчка Лапічы Ігуменскага павета Мінскай губерні. 30 студзеня 1921 епіскапам Мінскім і Тураўскім Мелхіседэкам (Паеўскім) рукапаложаны ў дыякана. З 20 чэрвеня 1924 служыў у Бабруйскім Мікалаеўскім саборы. 25 сакавіка 1925 епіскапам Бабруйскім вікарыем Мінскай епархіі Філарэтам (Раменскім) узведзены ў сан протадыякана. 11 ліпеня 1943 епіскапам Магілёўскім і Мсціслаўскім Філафеем (Нарко) пераведзены ў Казанскую чыгуначную царкву ў Мінску.

Арыштаваны 22.7.1944 у Мінску па адрасе: вул. Савецкая, д. 1. Асуджаны 4.7.1945 са святаром Мікалаем Ясінскім паводле пастановы калегіі НКУС за «супрацоўніцтва з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі і антысавецкую дзейнасць» дa 10 гадоў ППК.

Пасля вызвалення вярнуўся ў Беларусь. 4.1.1955 епіскапам Бабруйскім вікарыем Мінскай епархіі Мітрафанам (Гутоўскім)   прызначаны дыяканам у Касма-Даміянаўскую (?) царкву ў мястэчку Асіповічы Магілёўскай вобласці. Судзімасць знята 17.9.1955.

З 23.8.1956 за штатам. 11.11.1958 мітрапалітам Мінскім і Беларускім Піцірымам (Свірыдавым) прызначаны пазаштатным дыяканам Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора.

Рэабілітаваны 27.1.1994 пракуратурай Беларусі. Групавая справа Драгуна і інш. № 35599-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Быў жанаты з Вольгай Гаеўскай (нар. 1888), гадаваў дачок Веру (1916), Таццяну (1922), Галіну (1924), сыноў Дзмітрыя (1913), Валерыяна (1926).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]