Мікалай Фёдаравіч Махаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мікалай Фёдаравіч Махаў
Дата нараджэння 3 сакавіка 1921(1921-03-03)
Месца нараджэння пас. Каргаполле, Каргапольская воласць, Екацерынбургская губерня, РСФСР
цяпер Каргапольскі раён, Курганская вобласць
Дата смерці 18 кастрычніка 1943(1943-10-18) (22 гады)
Месца смерці Брагінскі раён
Месца пахавання
Прыналежнасць Flag of the Soviet Union.svg СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 1943
Званне
Сяржант
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна

Мікалай Фёдаравіч Махаў (3 сакавіка 192118 кастрычніка 1943) — гвардыі сяржант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Помнік у в. Жылічы

Мікалай Фёдаравіч Махаў нарадзіўся 3 сакавіка 1921 года ў пасёлку Каргаполле Каргапольской воласці Шадрынскага павета Екацярынбургскай губерні (цяпер — Курганская вобласць) у сялянскай сям'і.

Скончыў Каргапольскую пачатковую школу і Воранаўскую ШКМ, працягнуў вучобу ў Мяхонскай дзевяцігадовай школе. У 1936 годзе паступіў у Чашынскі малочна-тэхналагічны тэхнікум.

У 1939 годзе, пасля заканчэння тэхнікума, Мікалай Фёдаравіч атрымаў накіраванне на працу тэхнолагам-масладзелам на Сарокінскі маслазавод Омскага маслапрома (цяпер Сарокінскі раён Цюменская вобласць).

З 1942 года член ВЛКСМ.

15 жніўня 1942 года Махаў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію Каргапольскім РВК Чэлябінскай вобласці. З мая 1943 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны, камандаваў стралковым аддзяленнем 9-й стралковай роты 237-га гвардзейскага стралковага палка 76-й гвардзейскай стралковай дывізіі 61-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас вызвалення Чарнігаўскай вобласці Украінскай ССР[1].

21 верасня 1943 года ўзвод Махава абышоў з поўначы Чарнігаў і атакаваў варожыя рубяжы ў раёне дарогі на Гомель. У тым баі Махаў асабіста знішчыў 4 нямецкіх салдат. Праціўнік распачаў некалькі контратак, але ўсе яны былі паспяхова адбітыя. У ноч з 27 на 28 верасня 1943 года аддзяленне Махава пераправілася праз Дняпро ў раёне сяла Мысы Рэпкінскага раёна і прыняў актыўны ўдзел у баях за захоп і ўтрыманне плацдарма на яго заходнім беразе.

18 кастрычніка 1943 года ў час бою за пашырэнне плацдарма Махаў быў акружаны варожымі салдатамі і быў вымушаны змагацца ў рукапашную. Яму ўдалося забіць трох нямецкіх салдат, але ў тым баі загінуў і ён сам. Пахаваны ў 300 м. паўднёва-ўсход ад вёскі Жылічы Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларускай ССР. Перапахаваны ў пасёлку Брагін Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года за «мужнасць і гераізм, праяўленыя пры фарсіраванні Дняпра і ўтрыманні плацдарма на яго правым беразе» гвардыі сяржант Мікалай Махаў пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама пасмяротна быў узнагароджаны ордэнам Леніна[1].

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

  • У гонар Махава названая вуліца ў яго родным пасёлку Каргаполле[1].
  • 8 мая 1965 года пастановай Савета Міністраў РСФСР Каргапольскай сярэдняй школе было прысвоена імя Героя Савецкага Саюза Махава Мікалая Фёдаравіча.
  • Імя Героя прысвоена сярэдняй школе ў пасёлку Брагін.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
  • Юные герои Витебщины. Минск, 1980.
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.