Мікіта Віктаравіч Навумаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Мікіта Навумаў)
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Мікіта Навумаў
Mikita Navumaw.Naftan.17-03-2013.png
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Мікіта Віктаравіч Навумаў
Нарадзіўся 15 лістапада 1989(1989-11-15)[1] (29 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 194 см
Вага 91 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Казахстан Жэтысу
Нумар 23
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2007 — 2015 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 107 (3)
2010   Беларусь Полацк 27 (3)
2011   Беларусь Полацк 13 (2)
2016 — 2018 Беларусь Віцебск 77 (5)
2019 — Казахстан Жэтысу (Талдыкарган)
Нацыянальная зборная**
2017 Беларусь Беларусь B 2 (0)
2017 — Беларусь Беларусь 5 (1)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 27 студзеня 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 14 кастрычніка 2019.

Мікіта Навумаў (нар. 15 лістапада 1989) — беларускі футбаліст, абаронца казахстанскага клуба «Жэтысу» і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец віцебскай ДЮСШ-6, з 2007 года гуляў за наваполацкі «Нафтан». Сезон 2010 і другую палову сезона 2011 правёў у арэндзе ў «Полацку».

У сезоне 2012 стала трапляў у аснову наваполацкага клуба, а ў 2013 годзе замацаваўся ў асноўным складзе на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. У студзені 2016 года пакінуў «Нафтан»[2].

Пасля зыходу з «Нафтана» адправіўся на прагляд у «Белшыну»[3], аднак у лютым стаў іграком «Віцебска»[4]. У «Віцебску» стаў асноўным цэнтральным абаронцам. З ліпеня па кастрычнік 2016 года не гуляў з-за траўмы, пасля вярнуўся ў стартавы склад.

У студзені 2019 года адправіўся на прагляд у казахстанскі клуб «Жэтысу» і ў выніку падпісаў з ім кантракт[5].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У ліпені 2017 года выступаў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайландзе. 9 лістапада 2017 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, выйшаўшы ў стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Арменіі (1:4).

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларусь Уладальнік Кубка Беларусі: 2012
  • Беларусь У спісе 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату Беларусі: 2018

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2007 дубль Нафтан Беларусь 10 0
2008 дубль Нафтан Беларусь 29 2
2009 дубль Нафтан Беларусь 25 0
2010 Д2 Полацк Беларусь 27 3
2011 (1) Д1 Нафтан Беларусь 3 0
2011 (2) Д2 Полацк Беларусь 13 2
2012 Д1 Нафтан Беларусь 21 0
2013 Д1 Нафтан Беларусь 29 2
2014 Д1 Нафтан Беларусь 30 0
2015 Д1 Нафтан Беларусь 24 1
2016 Д1 Віцебск Беларусь 20 1
2017 Д1 Віцебск Беларусь 29 1
2018 Д1 Віцебск Беларусь 28 3

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]