Мікіта Пятровіч Кароткін
Мікіта Пятровіч Кароткін | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
15 красавіка 1906 |
||||||
Смерць |
невядома
|
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | Жлобінскі аграпедтэхнікум (1930), Вышэйшая партыйная школа пры ЦК УКП(б) (1951) | ||||||
Узнагароды |
Мікі́та Пятро́віч Каро́ткін (15 красавіка 1906, в. Сапрынавічы Магілёўскай губерні, Расійская імперыя (цяпер у Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці) — невядома) — савецкі партыйны дзеяч, былы першы сакратар Віцебскага абласнога камітэта КП(б) Беларусі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З сялянскай сям’і. У 1930 годзе скончыў Жлобінскі аграпедтэхнікум. Працаваў настаўнікам у Слуцкім раёне.
З 1932 года на партыйнай і гаспадарчай рабоце.
У 1940 годзе быў прызначаны першым сакратаром Жабінкаўскага райкама КП(б) Беларусі.
У часы Вялікай Айчыннай вайны партызаніў на Магілёўшчыне.
Улетку 1947 года быў прызначаны другім сакратаром Гродзенскага абласнога камітэта КП(б) Беларусі, а пасля заканчэння Вышэйшай партыйнай школы пры ЦК УКП(б) стаў намеснікам міністра сельскай гаспадаркі Беларускай ССР і адначасова начальнікам палітычнага сектара Міністэрства сельскай гаспадаркі.
З 1952 года быў прызначаны спачатку другім, а пасля першым сакратаром Віцебскага абласнога камітэта КПБ.
У 1956—1969 гадах — намеснік міністра хлебапрадуктаў БССР.
Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (1954 — 1958).
Ушанаванне памяці
[правіць | правіць зыходнік]Яго імем названа вуліца ў горадзе Жабінка.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Анатоль БЕНЗЯРУК. «Наш» Кароткін альбо Праца над памылкамі(недаступная спасылка). Сельская праўда (15 студзеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 14 красавіка 2021.
- Біяграфія (руск.)
- Нарадзіліся 15 красавіка
- Нарадзіліся ў 1906 годзе
- Нарадзіліся ў Мсціслаўскім павеце
- Члены КПСС
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Ленінграда»
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Масквы»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Асобы
- Нарадзіліся ў Мсціслаўскім раёне
- Першыя сакратары Віцебскага абкама КП Беларусі
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 4-га склікання
- Другія сакратары Гродзенскага абкама КП Беларусі
- Другія сакратары Віцебскага абкама КП Беларусі
- Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
- Першыя сакратары райкамаў КПБ
- Намеснікі міністраў БССР