Мілаславіцкае вадасховішча

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мілаславіцкае
Каардынаты: 53°41′18,60″ пн. ш. 32°18′25″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне Магілёўская вобласць, Клімавіцкі раён
Даўжыня 5 км
Шырыня 0,4 км
Плошча 1,43 км²
Плошча вадазбору 112 км²
Упадаюць Іпуць, Лядзешня
Выцякаюць Іпуць
Год напаўнення 1981
Мілаславіцкае (Беларусь)
Мілаславіцкае
Мілаславіцкае
Мілаславіцкае (Магілёўская вобласць)
Мілаславіцкае
Мілаславіцкае

Мілаславіцкае[1] (сажалка Цімошкі[2]) — вадасховішча ў Беларусі, у Клімавіцкім раёне Магілёўскай вобласці на рацэ Іпуць, каля вёсак Мілаславічы, Лядзешня і Цімошкі, Якімавічы.

Вадасховішча створана ў 1981 годзе плацінай на рацэ Іпуць. Плошча паверхні 1,45 км². Даўжыня 5 км, найбольшая шырыня 0,4 км. Найбольшая глыбіня 2,6 м, сярэдняя 1,26 м. Плошча вадазбору 112 км². Ваганні ўзроўню вады на працягу года каля 0,6 м. Вадасховішча моцна праточнае. Сярэдні шматгадовы сцёк 19 млн м³.

У вадасховішчы водзяцца шчупак звычайны, акунь, плотка, гусцяра, краснапёрка, язь, ялец, лінь і іншыя віды рыб[2].

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
  2. а б Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 21. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]