Мірон Канстанцінавіч Уладзіміраў
Мірон Канстанцінавіч Уладзіміраў Мірон Канстанцінавіч Шэйнфінкель | ||
![]() | ||
| ||
---|---|---|
1924 — 1924 | ||
| ||
1922 — 1924 | ||
| ||
6 ліпеня 1923 — лістапад 1924 | ||
Папярэднік: | Рыгор Якаўлевіч Сакольнікаў | |
Пераемнік: | Мікалай Аляксандравіч Мілюцін(руск.) бел. | |
| ||
1921 — 1922 | ||
Папярэднік: | Дзмітрый Захаравіч Мануільскі(руск.) бел. | |
Пераемнік: | Іван Еўдакімавіч Кліменка(укр.) бел. | |
| ||
з 1921 | ||
| ||
19 чэрвеня - 17 снежня 1919 | ||
| ||
1904 — ? | ||
Партыя: | РСДРП | |
Дзейнасць: | дзяржаўны дзеяч | |
Член у: | ||
Нараджэнне: | 27 лістапада 1879 г. Херсон | |
Смерць: | 20 сакавіка 1925 (45 гадоў) Нерва, каля Генуі, Італія | |
Пахаванне: | ||
Мірон Канстанцінавіч Уладзіміраў (сапраўднае прозвішча Шэйнфінкель, партыйныя псеўданімы Лёва, Канстанцінаў[1]; 27 лістапада 1879, г. Херсон — 20 сакавіка 1925, Нерва, каля Генуі, Італія) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Палескага камітэту РСДРП(б).
Змест
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сям’і сельскагаспадарчага арандатара, яўрэй. Брат Героя Працы В. К. Шэйнфінкель(руск.) бел..
Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]
У 1892 годзе паступіў у Херсонскае сельскагаспадарчае вучылішча, якое не скончыў. З 1898 па 1899 працаваў у губернскім статыстычным упраўленні.
У 1902 выехаў за мяжу: спачатку ў Берлін, потым у Берн), дзе ўстанаўлівае сувязі з рэдакцыяй газеты «Іскра(руск.) бел.» і знаёміцца з У. І. Леніным.
З 1903 года стаў членам РСДРП і вярнуўся ў Расійскую імперыю, спачатку ў Кіеў, потым пераехаў у Гомель. Вёў працу ў Гомелі па стварэнні і аб’яднанні сацыял-дэмакратычных арганізацый Палескага раёна[1]. З 1904 года старшыня Палескага камітэту РСДРП(б)[1], які ахопліваў сваім уплывам частку Магілёўскай, Чарнігаўскую і Палтаўскую губерні. Дэлегат III (Лонданскага) з'езду РСДРП(руск.) бел. у 1905 годзе[1].
Прымаў удзел у рэвалюцыі 1905-7 гадоў.
У пачатку 1906 рэдактар сацыял-дэмакратычнай газеты «Труд» у Гомелі.
Як агент ЦК РСДРП адпраўлены на поўдзень Расійскай імперыі ва Украіну. Працаваў у Адэсе і Екацярынаславе[1]. У 1907 Ваенны суд прысудзіў да спасылкі на вечнае пасяленне ва Усходнюю Сібір у Іркуцку[1]. Праз тыдзень уцёк. У 1908[1] збег за мяжу ў Вену.
За мяжой[правіць | правіць зыходнік]
Працаваў у Парыжскай бальшавіцкай групе, у 1911 годзе быў адным з лектараў партыйнай школы ў Ланжумо(руск.) бел.[1][2], у тым жа годзе на нарадзе членаў ЦК бальшавікоў быў абраны ў склад Тэхнічнай камісіі, якая павінна была выконваць функцыі распушчанага Замежнага бюро ЦК.
У 1911 годзе далучыўся ў Францыі да «прымірэнцаў»[1] і адышоў ад бальшавікоў.
Вярнуўся ў Расію пасля Лютаўскай рэвалюцыі і ў 1917 годзе на VI з'здзе РСДРП(б)(руск.) бел. разам з «міжраёнцамі(руск.) бел.» быў прыняты ў партыю бальшавікоў[1]. Працаваў у Петраградскай харчовай управе.
Пасля кастрычніцкай рэвалюцыі[правіць | правіць зыходнік]
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года член калегіі наркамата харчавання(руск.) бел. РСФСР, потым — член Усерасійскай эвакуацыйнай камісіі.
З 19 чэрвеня па 17 снежня 1919 года член РВС Паўднёвага фронту(руск.) бел., з 1921 — наркам харчавання Украінскай ССР, а потым наркам земляробства(укр.) бел. Украінскай ССР[1].
У 1922—1924 гадах па рэкамендацыі У. І. Леніна прызначаны наркамам фінансаў(руск.) бел. РСФСР і намеснікам наркама фінансаў СССР. Адзін з кіраўнікоў грашовай рэформы 1922-24 гадоў(руск.) бел..
З 1924 года намеснік старшыні Вышэйшага савета народнай гаспадаркі СССР(руск.) бел. і кандыдат у члены ЦК РКП(б). Член УУЦВК(руск.) бел., ЦВК СССР[1].
Цяжка хварэў, але адмаўляўся ад лячэння і ў лютым 1924 Саўнаркам СССР спецыяльнай пастановай накіраваў яго на лячэнне. Але было ўжо позна. Памёр у г. Нерва, паблізу Генуі ў Італіі.
Урна з прахам пахавана на Краснай плошчы каля Крамлёўскай сцяны(руск.) бел.[1].
Памяць[правіць | правіць зыходнік]
- 10 лістапада 1925 года астановай Савета Народных Камісараў Саюза ССР быў заснаваны фонд імя М. К. Уладзімірава[3]. Ліквідаваны ў 1980 годзе[4]
- Яго імем у 1928 годзе ў Маскве названы праезд (былы Юшкоў завулак). У 1992 годзе праезд перайменаваны ў Нікольскі завулак(руск.) бел..
- Яго імя носіць вуліца ў Херсоне.
Зноскі
- ↑ 1,00 1,01 1,02 1,03 1,04 1,05 1,06 1,07 1,08 1,09 1,10 1,11 1,12 Владимиров Мирон Константинович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 117-118. — 737 с.
- ↑ Владимиров Мирон Константинович — Революционеры — Яндекс.Словари. Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2013. Праверана 29 студзеня 2013.
- ↑ Постановление СНК СССР от 10.11.1925 «Об учреждении фонда имени М. К. Владимирова» (руск.)
- ↑ Постановление Совмина СССР от 26.06.1980 N 527 «О внебюджетных средствах учреждений, состоящих на государственном бюджете СССР» (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Кульчицький С. В. Історія одного законопроекту. «Наука і суспільство», 1988, № 2.
- Москва. Энциклопедия. 1980 г.
- Абрамов Алексей. У Кремлёвской стены. — М., Политиздат, 1988. ISBN 5-250-00071-1
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
|
|
- Нарадзіліся 27 лістапада
- Нарадзіліся ў 1879 годзе
- Памерлі 20 сакавіка
- Памерлі ў 1925 годзе
- Пахаваныя ў некропалі каля Крамлёўскай сцяны
- Асобы
- Рэвалюцыянеры Расіі
- Народныя камісары фінансаў РСФСР
- Кандыдаты ў члены ЦК КПСС
- Нарадзіліся ў Херсонскім павеце
- Члены УУЦВК
- Дзеячы УССР
- Міністры СССР
- Нарадзіліся ў Херсоне
- Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
- Члены ЦВК СССР