Міхаіл Уладзіміравіч Калядка

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Міхаіл Калядка)
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Міхаіл Калядка
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Міхаіл Уладзіміравіч Калядка
Нарадзіўся 21 лістапада 1988(1988-11-21)[1] (30 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 182 см
Вага 75 кг
Пазіцыя абаронца, паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь НФК
Нумар 8
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2005 — 2009 Беларусь Мінск 20 (1)
2005   Беларусь Змена-2 (Мінск) 4 (1)
2008   Беларусь Камунальнік (Слонім) 23 (4)
2009   Беларусь Баранавічы 24 (15)
2010 Беларусь Гомель 27 (4)
2011 Беларусь Гарадзея 27 (9)
2012 Польшча Алімпія (Эльблёнг) 10 (1)
2012 Беларусь Гарадзея 3 (0)
2013 Беларусь Дынама-Брэст 4 (0)
2013 — 2014 Беларусь Рэчыца-2014 44 (21)
2015 — 2017 Беларусь Гарадзея 56 (2)
2017 — 2018 Літва Атлантас (Клайпеда) 22 (1)
2018 Літва Жальгірыс (Каўнас) 8 (0)
2019 Беларусь Славія-Мазыр 2 (0)
2019 — Беларусь НФК (Мінск)
Нацыянальная зборная**
2006 Беларусь Беларусь (да 19) 12 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 15 жніўня 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на канец 2012.

Міхаіл Калядка (нар. 21 лістапада 1988, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца мінскага НФК.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец мінскай ДЮСШ «Змена», пачынаў кар’еру ў аднайменным клубе (пазней перайўтвораны ў клуб «Мінск»). У 2008—2009 гадах гуляў у арэндзе ў клубах Першай лігі, у 2009 годзе ў складзе «Баранавічаў» стаў лепшым бамбардзірам турніру. У 2010 годзе гуляў за «Гомель», пасля — за «Гарадзею». У першай палове 2012 года гуляў у Польшчы за клуб «Алімпія» з Эльблёнга, які ўзначальваў беларускі спецыяліст Алег Радушка.

У сакавіку 2013 года стаў іграком брэсцкага «Дынама», але ў жніўні 2013 года пакінуў брэсцкі клуб і перайшоў у «Ведрыч-97»[2], дзе хутка замацаваўся ў аснове. У сакавіку 2014 года падпісаў новы кантракт з рэчыцкім клубам, які змяніў назву на «Рэчыца-2014»[3]. З 14 галамі стаў найлепшым бамбардзірам клуба ў сезоне 2014.

У студзені 2015 года знаходзіўся на праглядзе ў мазырскай «Славіі»[4], але ў выніку ў лютым 2015 года зноў стаў іграком «Гарадзеі»[5]. У снежні 2015 года падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй» на наступны сезон[6]. Пачатак сезона 2016 прапусціў з-за траўмы, пасля вярнуў месца ў асноўным складзе. У студзені 2017 года яшчэ на год падоўжыў кантракт з «цукровымі»[7]. Аднак, у першай палове сезона 2017 не меў трывалага месца ў аснове, і ў ліпені 2017 года перайшоў у літоўскі клуб «Атлантас» з Клайпеды[8]. У ліпені 2018 года перабраўся ў іншы клуб з Літвы — каўнаскі «Жальгірыс»[9], які пакінуў па заканчэнні сезона 2018[10].

Са студзеня 2019 года знаходзіўся на праглядзе ў мазырскай «Славіі» і ў лютым падпісаў кантракт[11]. Аднак, у не замацаваўся ў асноўнай камандзе, згуляў за яе ў двух матчах, выступаў таксама за дубль. У ліпені 2019 года пакінуў мазырскі клуб[12].

У жніўні 2019 года папоўніў склад мінскага НФК[13].

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за юніёрскую зборную Беларусі.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]