Міхаіл Васілевіч Стралец

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Міхаіл Стралец)
Міхаіл Васілевіч Стралец
Дата нараджэння 15 лютага 1959(1959-02-15) (65 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук (2003)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Міхаіл Васілевіч Страле́ц[1][2] (нар. 15 лютага 1959, Любань, Мінская вобласць) — вучоны, гісторык і палітолаг, доктар гістарычных навук (2003), прафесар (2002[3]). Акадэмік Беларускай акадэміі сацыяльных навук (1999)[3].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў горадзе Любань Мінскай вобласці. У 1981—1987 гадах выкладаў гісторыю і грамадазнаўства ў сярэдніх школах Любанскага раёна[4][3]. З 1987 года працуе ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце. Асістэнт кафедры гісторыі КПСС (1987—1991), старшы выкладчык кафедры гуманітарных дысцыплін (1991—1993), дацэнт кафедры сацыяльна-палітычных і гістарычных навук (1993—2002), прафесар кафедры сацыяльна-палітычных і гістарычных навук (з 2016 года — кафедра гуманітарных навук)[3].

У 1993 годзе стажыраваўся ў Інстытуце Грынберга ў Іерусаліме (Ізраіль)[3], у 2002 годзе — у Мюнхенскім інстытуце сучаснай гісторыі і Акадэміі сучасных палітычных працэсаў у Мюнхене (Германія), у 2009 годзе — у Мюнхенскім універсітэце імя Людвіга-Максіміліяна[3].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

М. В. Стралец з’яўляецца аўтарам больш за 500 навуковых публікацый, у т. л. 10 манаграфій, вучэбных дапаможнікаў па гісторыі Беларусі і сусветнай гісторыі для школ і вышэйшых навучальных устаноў. Займаецца даследаваннем гісторыі палітыкі Германіі з другой паловы XX стагоддзя, беларуска-германскіх і савецка-германскіх сувязей, гісторыі Халакоста. Аўтар шэрагу біяграфічных прац аб сучасных беларускіх гісторыках, палітыках, военачальніках.

Быў галоўным рэдактарам серыі «Гуманитарные науки» «Вестника Брестского государственного технического университета», з’яўляецца членам рэдакцыйных саветаў і рэдакцыйных калегій шэрагу замежных навуковых выданняў, выступае з лекцыямі аб гісторыі Германіі, Халакоста на канферэнцыях і круглых сталах[3].

Сярод апублікаванага:

  • Роль ФРГ в формировании концепции МБФР. — Брест: Лавров, 1997. — 22 с. — 100 экз. — ISBN 984-6395-14-8.
  • Бонн и постсоциалистическое пространство в Европе: концепции и реалии 1990-х годов / М. В. Стрелец, В. И. Стариков — Брест: Лавров, 1999.
  • Трагедия Холокоста — незаживающая рана истории Беларуси [Рецензия на кн.: Смиловицкий Л. Евреи Беларуси в годы Холокоста (1941‒1944 гг.): Сборник избранных статей. Тель-Авив, 5782/2021. ‒ 392 с., 64 ил.] // Наука. Общество. Оборона. 2021. Т. 9, № 4(29). С. 35—35. DOI: [1].
  • Пропагандистский манёвр или поворот в реальной политике? // Вестник Брестского государственного технического университета. — 2002, № 6. — С. 71—73.
  • Христианско-социальный союз в Баварии (ФРГ): идеология и политика. Монография. — Брест: Издательство БГТУ, 2004. — 410 с. — ISBN 985-493-007-6.
  • Архитектор единой Германии // Беларуская думка, 2010, № 9. — С. 83.
  • Гісторыя Беларусі (у канстэксце сусветных цывілізацый) : выбраныя лекцыі / Кавалёва Н. М., Стралец М. В., Малыхіна Л. Ю. ― Брэст, 2007.
  • Краткий курс лекций по политической истории Беларуси для иностранных студентов / [М. В. Стрелец, А. В. Мощук]. — Брест : БрГТУ, 2013. — 74 с.
  • Евреи Германии: история и современность / М. В. Стрелец. — Брест: Альтернатива, 2015. — 340 с.
  • Гісторык, педагог, вучоны : (да 70-гадовага юбілею Канстанціна Іванавіча Баландзіна) / Міхаіл Стралец // Беларускі гістарычны часопіс. 2016. № 4. — С. 38—41.
  • Республика Беларусь и постсоветская интеграция: размышления о монографии витебских учёных // Современная Европа, 2022, № 4, с. 210—218.
  • Война народная. Становление партизанского движения на территории БССР в начальный период Великой Отечественной войны // Беларуская думка, 2022, № 1. — C. 65—71.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. ЭГБ 2001.
  2. БелЭн 2004.
  3. а б в г д е ё ж Краязнаўства берасцейшчыны (Праверана 19 мая 2023)
  4. Навука пераважыла штангу (Праверана 19 мая 2023)// Культура, № 9 (1396) 02.03.2019 — 09.03.2019.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]