Міхаіл Уладзіміравіч Пятроў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Міхаіл Уладзіміравіч Пятроў
Дата нараджэння 23 снежня 1937(1937-12-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 верасня 2005(2005-09-13) (67 гадоў)
Месца смерці
Адукацыя
Прафесія тэатральны акцёр, кінаакцёр
Тэатр
Член у
Узнагароды
IMDb ID 0678184

Міхаіл Уладзіміравіч Пятроў (23 снежня 1937, Ваўкавыск, Гродзенская вобласць13 верасня 2005) — беларускі акцёр. Народны артыст Беларусі (1991).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1960 годзе. З 1960 года працаваў у Беларускім рэспубліканскім тэатры юнага гледача.

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1966 года, Беларускага саюза кінематаграфістаў з 1991 года.

Загінуў 13 верасня 2005 года[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Характарны акцёр. Творчую манеру вызначаюць дакладнасць распрацоўкі характару, музыкальнасць, пластычнасць, яркая тэатральнасць і імправізацыйнасць. Лепшым вобразы стварыў у беларускім рэпертуары: Ваня («Дзеці аднаго дома» І. Шамякіна), Марат Казей («Марат Казей» В. Зуба), Яўмень («Чаму мне не пець, чаму ж не гудзець» паводле Я. Купалы і М. Чарота), Пан («На ўсіх адна бяда» П. Макаля), дзед Астап («Міколка-паравоз» паводле М. Лынькова), Мікіта Драніца («Плач перапёлкі» І. Чыгрынава; Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я. Купалы) і інш. Стварыў каларытным вобразы Скіда і блазна Фесты («Два веронцы[ru]» і «Дванаццатая ноч[ru]» У. Шэкспіра), Старога («Пушкінскія казкі» паводле А. Пушкіна), Артамон («Прыгоды Бураціна[ru]» паводле А. Талстога) і інш. Паставіў спектакль «Царэўна-жаба» Н. Гернет[ru] (1979, разам з В. Маршаком).

Зняўся ў беларускіх фільмах «Нашы суседзі», «Чырвонае лісце», «Гарачая душа», «Пра Чырвоную Шапачку», «Рэха ў пушчы», «Трэцяга не дадзена», «Зорны хлопчык», «Купальская ноч», «Хлеб пахне порахам», «Людзі на балоце», «Полымя» і інш.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]