Міхаіл Яфрэмавіч Мацапура

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Міхаіл Яфрэмавіч Мацапура
Дата нараджэння 21 лістапада 1908(1908-11-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 31 кастрычніка 1971(1971-10-31) (62 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоны
Навуковая сфера механізацыя сельскай гаспадаркі
Месца працы Цэнтральны НДІ механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі Нечарназёмнай зоны СССР
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне прафесар, акадэмік НАНБ, акадэмік АСГН БССР, акадэмік УАСГНІЛ
Альма-матар
Вядомыя вучні Міхаіл Максімавіч Севярнёў
Вядомы як заснавальнік аграінжынернай навукі ў Беларусі
Партыя
Узнагароды і прэміі Сталінская прэмія — 1951Сталінская прэмія — 1952Ленінская прэмія
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга  — 1949Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга  — 1958Ордэн «Знак Пашаны»  — 1951

Міхаіл Яфрэмавіч Мацапу́ра[1] (21 лістапада 1908, вёска Барбароў, Мазырскі раён, Гомельская вобласць — 31 кастрычніка 1971) — беларускі вучоны ў галіне механізацыі сельскай гаспадаркі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1947), акадэмік Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР (1957—1961), акадэмік УАСГНІЛ (1964), доктар тэхнічных навук (1945), прафесар (1947). Двойчы лаўрэат Сталінскай прэміі (1951, 1952). Лаўрэат Ленінскай прэміі (1962). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1954).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Ленінградскі інстытут механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі ў 1932годзе. З 1933 г. старшы навуковы супрацоўнік, дырэктар Беларускай навукова-даследчай станцыі механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі, з 1938 г. загадчык лабараторыі Усесаюзнага НДІ механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі. У 1947—1950 гг. акадэмік-сакратар Акадэміі навук БССР[2], адначасова ў 1947—1957 гг. дырэктар Інстытута механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі Акадэміі навук БССР. У 1957—1961 гг. віцэ-прэзідэнт, адначасова ў 1957—1959 акадэмік-сакратар Аддзялення механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР, у 1961—1965 гг. дырэктар Цэнтральнага НДІ механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі Нечарназёмнай зоны СССР (Мінск). Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1951—1967 гг.

Навуковы і практычны ўклад[правіць | правіць зыходнік]

Працы па стварэнні сельскагаспадарчых машын і прыстасаванняў да іх, тэхналогіі і сістэм машын для асушэння балот, асваення забалочаных зямель, для нарыхтоўкі торфу і тарфяных угнаенняў, падрыхтоўкі кармоў для жывёлагадоўлі, уборкі бульбы і збожжавых культур ва ўмовах пераўвільгатнення. Аўтар звыш 130 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны 2 ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1949, 1958), ордэнам «Знак Пашаны» (1951), медалямі. Сталінскія прэміі СССР 1951 і 1952 гг. за распрацоўку комплексу машын для асваення забалочаных зямель і зямель, парослых хмызняком. Ленінская прэмія 1962 г.

Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Технологические основы механизации уборки картофеля / М. Е. Мацепуро ; Акад. наук Бел. ССР, Ин-т механизации сел. хоз-ва. — Минск : Изд-во Акад. наук БССР, 1949.
  • Механизация мелиоративных и культуртехнических работ / М. Е. Мацепуро ; Всесоюз. о-во по распространению полит. и науч. знаний. — Москва : Знание, 1952.
  • Вопросы теории плужных канавокопателей и болотных плугов / М. Е. Мацепуро; ред. В. В. Кацыгин; Ин-т механизации и электрификации сел. хоз-ва АСХН БССР. — Минск : Изд-во Акад. наук БССР, 1957. — Библиогр.: с. 222.
  • Технологические основы механизации уборки картофеля / М. Е. Мацепуро ; Акад. с.-х. наук БССР, Ин-т механизации и электрификации сел. хоз-ва. — Минск : Госиздат БССР. Ред. с.-х. лит., 1959. — Библиогр.: с. 299.
  • Вопросы земледельческой техники. Т.1. Мн.: Госиздат БССР, 1959.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары.
  2. Менавіта так у той час называлася пасада галоўнага вучонага сактара беларускай Акадэміі навук

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]