Перайсці да зместу

Добраўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Панкратаўскі сельсавет)
Добраўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Горацкі раён
Уключае 17 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Добрая
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 1 229
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 6
Афіцыйны сайт

До́браўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Горацкага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Добрая.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Панкратаўскі сельсавет у складзе Горацкага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Панкратаўка. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Горацкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. У 1960 годзе ў склад сельсавета з Дрыбінскага сельсавета перададзена вёска Машкова[1]. 20 чэрвеня 1966 года ў склад адноўленага Паршынскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Азаравічы, Вялікая Каралёўка, Кузавіна, Малая Каралёўка, Равячына і Тушкава)[2]. 18 лютага 1972 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Добрая, сельсавет перайменаваны ў Добраўскі[3]. 21 лістапада 1989 года ў склад Горацкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Гошч-Чарны, Мацюты, Стан і Чапялінка)[4]. 22 лютага 2001 года ў склад сельсавета з Горацкага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (Азаравічы, Гошч-Чарны, Камаровічы, Мацюты, Стан, Старынка, Тушкава і Чапялінка). 12 чэрвеня 2009 года на тэрыторыі сельсавета ўтвораны хутар Мядовая Паляна[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1689 чалавек[6], з іх 93,7 % — беларусы, 4,9 % — рускія, 0,7 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года — 1229 чалавек[8].

Зноскі

  1. Рашэнні выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 чэрвеня і 8 ліпеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 20.
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 чэрвеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 22 (1142).
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
  4. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 лістапада 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1990, № 23 (2009).
  5. Решение Горецкого районного Совета депутатов от 12 июня 2009 г. № 13-3 Об отнесении земель к категории сельского населенного пункта
  6. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.