Мішэль дэ Мантэнь

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мішэль дэ Мантэнь
Michel de Montaigne
Michel de Montaigne 1.jpg
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Мішэль Экем дэ Мантэнь (Michel Eyquem de Montaigne)
Дата нараджэння 28 лютага 1533[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 13 верасня 1592(1592-09-13)[2][3][…] (59 гадоў) ці 12 верасня 1592(1592-09-12)[5] (59 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Pierre Eyquem de Montaigne[d]
Жонка Françoise de La Chassaigne[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці французскі пісьменнік і філосаф-гуманіст эпохі Адраджэння
Мова твораў сярэднефранцузская мова[d][6]
Подпіс Unterschrift des Michel de Montaigne.png
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Мішэ́ль дэ Мантэ́нь (фр.: Michel de Montaigne; поўнае імя — Мішэ́ль Эке́м дэ Мантэ́нь, фр.: Michel Eyquem de Montaigne; 28 лютага 1533, замак Мантэнь у Сен-Мішэль-дэ-Мантэнь — 13 верасня 1592, Бардо) — французскі пісьменнік і філосаф эпохі Адраджэння, аўтар кнігі «Вопыты». Лічыцца заснавальнікам жанру эсэ[7].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Мантэнь нарадзіўся ў фамільным замку ў горадзе Сен-Мішэль-дэ-Мантэнь (Дардонь) зблізку Перыгё і Бардо. Яго бацька, удзельнік Італьянскіх войн П'ер Эйкем (атрымаў арыстакратычны тытул «дэ Мантэнь») быў у свой час мэрам Бардо; памёр у 1568. Маці — Антуанэта дэ Лопез, з сям'і заможных арагонскіх яўрэяў. У раннім дзяцінстве Мішэль выхоўваўся па ліберальнай-гуманістычнай педагагічнай методыцы бацькі — яго настаўнік, немец, зусім не валодаў французскай мовай і размаўляў з Мішэлем выключна на латыні.

Падчас гугеноцкіх войн Мантэнь часта выступаў як пасрэднік паміж абодвума бакамі, яго аднолькава паважалі кароль-каталік Генрых III і пратэстант Генрых Наварскі.

У 1565 Мантэнь жаніўся, атрымаўшы вялікі пасаг. Пасля смерці бацькі ў 1568 г. ён атрымаў у спадчыну радавы маёнтак Мантэнь, дзе і пасяліўся ў 1571, пасля таго як прадаў сваю судзейскую пасаду і выйшаў у адстаўку. У 1572 г., ва ўзросце 38 гадоў Мантэнь пачынае пісаць свае «Вопыты» (першыя дзве кнігі апублікаваны ў 1580 г.). Яго блізкім сябрам быў філосаф Эцьен дэ Ла Баэсі, аўтар «Разваг пра добраахвотнае рабства», некаторыя часткі з якіх Мантэнь уключыў у свае «Вопыты».

У 15801581 г. падарожнічаў па Швейцарыі, Германіі, Аўстрыі і Італіі. Уражанні ад гэтага падарожжа адлюстраваны ў дзённіку, апублікаваным толькі ў 1774 г.

Памёр 13 верасня 1592 г. падчас імшы.

Творчасць, светапогляд[правіць | правіць зыходнік]

У аснўным літаратурна-філасофскім творы «Вопыты» (кн. 1—3, 1580—88) развіваў сістэму скептыцызму, накіраваную супраць сярэдневяковай схаластыкі. Дапускаў існаванне Бога, сцвярджаў бяссілле розуму ў тлумачэнні звышнатуральнага і выкарыстанне яго толькі ў чалавечых справах, адмаўляў бяссмерце душы і пасмяротнае ўшанаванне. Высмейваў веру ў цуды і патрабаваў прычыннага тлумачэння ўсіх з'яў, падкрэсліваў універсальнасць законаў аб'ектыўнага свету, адстойваў свабоду сумлення. Яму напежыць шэраг прагрэсіўных ідэй у педагогіцы. Паўплываў на развіццё матэрыялізму і атэізму ў Францыі і па-за яе межамі. Яго ідэі прадаўжалі П. Гасеадзі, Р. Дэкарт, П. Бейль, Вальтэр, Ж. Ж. Русо, французскія матэрыялісты 18 ст.

Зноскі

  1. Bell A. Encyclopædia BritannicaEncyclopædia Britannica Inc., 1768. — Vol. 22.
  2. Bell A. Encyclopædia BritannicaEncyclopædia Britannica Inc., 1768. — Vol. 22.
  3. Michel de Montaigne // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Michel de Montaigne // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Find a Grave — 1995. — ed. size: 165000000 Праверана 30 жніўня 2019.
  6. (unspecified title) Праверана 11 лістапада 2019.
  7. prajdzisvet.org

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]