Намець
Намець — пакаты ўзгорак з ушчыльненага снегу, нанесены ветрам на роўнай адкрытай мясцовасці. Намець у выглядзе паўмесяца з накіраванымі па ветры канцамі называецца снежным барханам. Намець варта адрозніваць ад гурбы — намець утвараецца на адкрытай мясцовасці, а гурба паблізу якой-небудзь перашкоды. Намеці ўтвараюцца падчас моцнага ветру і выкліканага ім перамяшчэння снегу. Намеці часта ўтвараюцца ў сярэдніх шыротах зімой, а ў стэпавай мясцовасці падчас моцных буранаў.
Снежную намець таксама называюць намётам (ад слова месці) або субоем. У сноўбордынгу снежную намець называюць тэрмінам wind packet snow.
Снежныя намеці ў гарах маюць больш складаныя формы. Такая намець, якая ўтварылася ў горнай мясцовасці на каменным грэбні ў зацішнага боку схілу, называюць снежным карнізам. Такая намець можа мець поласці, якія ўтварыліся ў выніку завіхрэнняў паветраных патокаў — часам пад снежным карнізам можа ўтварыцца кішэня або ніша.