Шарпак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Шарпа́к, або шаро́н — адзін з відаў ледзяной скарынкі на паверхні снегу (ці, у выніку наступных снегападаў, у больш глыбокіх пластах) снежнага покрыва, якая ўтвараецца ў выніку падтайвання і наступнага замярзання снегу або ў выніку ветравога ўшчыльнення (ветравы шарпак). Ён аддзелены ад глебы пустотамі і абапіраецца на асобныя земляныя камякі, расліны і іншае. У гарах слабое счапленне шарпаку з верхнімі ці ніжнімі пластамі снегу можа стаць прычынай лавін.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Геаграфічныя паняцці і тэрміны: Энцыклапедычны даведнік. — Мн., БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-085-8