Перайсці да зместу

Буран

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Буран — стэпавая мяцеліца. Буранам называюць пургу ў стэпавай мясцовасці, напрыклад у Башкартастане, Арэнбургскай вобласці Расіі, Казахстане, паўднёвых раёнах Украіны і стэпавай частцы Крыму.

У Казахстане даволі выразна падзяляюць мяцеліцу са снегападам і павышэннем тэмпературы паветра, якая звычайна выклікаецца цыклонамі і цёплымі франтамі, і буран, што дзьме пры адсутнасці ападкаў, пры ясным небе, пры антыцыклоне, пры тэмпературы паветра да −30 °C і ніжэй. Пры буране амаль заўсёды ўзнікае замець, якая ўтварае снежныя заносы, а на дарогах перамёты, якія складаюцца з халоднага ўшчыльненага снегу. Пры буране працягласцю некалькі сутак даволі часта паралізуецца рух на асноўных аўтамагістралях і абмяжоўваецца выезд аўтатранспарту за межы населеных пунктаў [1]. Ахвярамі буранаў штогод становяцца дзясяткі чалавек[2][3].

  • Кириков С. В. По Южному Уралу и Башкирии. — М.: Изд-во Моск. ун-та, 1989. — 172 с. (руск.)
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).