Пароша
Выгляд
Пароша — снег, які выпаў уначы і перастаў ісці да раніцы, на якім адбіваюцца свежыя сляды жывёл. Парошы падзяляюцца на:
- верхавыя (калі снег пры ціхім надвор’і ідзе зверху),
- нізавыя або заносныя (ад пазёмкі — руху снегу ветрам),
- дробныя і глыбокія (ад параўнальнай глыбіні следу),
- мёртвыя (пры тоўстым снежным пласце, глыбейшым за 18 см, які не даваў зверу ходу),
- друкаваныя[няпэўнае слова] (калі след асабліва рэльефна адбіваецца),
- цёплыя (на якіх растае снег),
- мяккія (якія не даюць шуму — пры цёплым надвор’і),
- цвёрдыя (шумлівыя — пры рыхлым снезе ў марознае надвор’е),
- сляпыя (калі з прычыны снегу, які позна выпаў і іншых прычын, ніякіх слядоў на снезе не відаць)[1].
Таксама можа азначаць дробны град.
У розных слоўніках
[правіць | правіць зыходнік]Пароша — пушны рыхлы снег, які ідзе без ветру, а таму пакрывае зямлю роўна. Тлумачальны слоўнік жывой велікарускай мовы Уладзіміра Даля, том 3.
Пароша — свежы пласт снегу, які выпаў з вечара ці ўначы. Тлумачальны слоўнік рускай мовы С. І. Ожэгава.
Зноскі
- ↑ Пороша // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.