Наталля Сцяпанаўна Бучынская

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Наталля Бучынская
NatallaBuczynska.jpg
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні:

Наталля Сцяпанаўна Масла

Дата нараджэння:

24 лютага 1970

Месца нараджэння:

в. Ідолта, Мёрскі раён, Віцебская вобласць, Беларусь

Грамадзянства:

Flag of Belarus.svg Беларусь

Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:

празаік

Гады творчасці:

з 1986

Кірунак:

казкі

Мова твораў:

беларуская

Дэбют:

1986, г. «Сцяг працы» (Мёрскі раён)

Наталля Бучынская (24 лютага 1970, в. Ідолта, Мёрскі раён, Віцебская вобласць, Беларусь) — беларуская дзіцячая пісьменніца.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў сям'і настаўнікаў. У 1993 годзе скончыла філалагічны факультэт БДУ (аддзяленне беларускай і рускай мовы і літаратуры)[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Дэбютавала ў 1986 годзе з казкай у газеце «Сцяг працы» (Мёрскі р-н). Яе казкі гучалі ў радыёперадачы «Рамантыкі», публікаваліся ў дзіцячых часопісах «Вясёлка», «Островок», «Городской газете», у зборніках серыі «Беларуская аўтарская казка» (выдавецтва «Мастацкая літаратура»): «Чароўныя пацеркі», «Вежа міру», «Залаты талер», у зборніку «Блакітная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў» (выдавецтва «Літаратура і мастацтва»), у зборніках серыі «Школьная бібліятэка», у «Зборніку апавяданняў для пазакласнага чытання вучняў пачатковай школы» і «Пакліч у госці сонца»[1].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • «Чароўныя пацеркі» (2006 г.) — зборнік казак (укладальнік А. С. Масла).
  • «Прыгоды маленькай Машынкі» (2008 г.) — кніга з серыі «Казкі XXІ стагоддзя». У 2012 годзе з'явіўся яе аўтарскі пераклад на рускую мову[1].
  • «Незабыўныя сустрэчы з авечкай Адэляй, або Adeljastar@tut.by» (2013 г., «Мастацкая літаратура»)[2]. У 2014 годзе кніга была намінавана на літаратурную прэмію Гедройца[1]. З гісторыямі пра авечку Адэлю Наталля Бучынская дэбютавала на ста­рон­ках ча­со­пі­са «Бя­роз­ка» і га­зе­ты «Лі­та­ра­ту­ра і мас­тац­тва»[3].
  • Бучынская, Н. С. Адэля адкрывае ў сабе кулінарны талент // Вясёлка : часопіс. — май, 2015. — № 5 (698). — С. 72—73.
  • «Атракцыёны для вадзянікоў: былі і небыліцы пра жыццё надводнае і падводнае» (2015 г., «Мастацкая літаратура») — тры казачныя гісторыі, у кожнай дзеючыя асобы — жыхары вадаёма: вадзяні, якія ладзілі ў возеры Доўгім атракцыёны; бабрыная сямейка, якая шануе Чырвоную кнігу Беларусі; і Наяда марская, якая дзеля салаўіных песень перабралася жыць з мора ў беларускія вадаёмы[4].

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Вольга Казлова, Святлана Чарная Ах, фестиваль! (руск.)  // Качели : часопіс. — 2015. — № 6. — С. 8. — ISSN 1994-392X.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Незабыўныя сустрэчы з авечкай Адэляй, або Adeljastar@tut.by. gedroyc.by. Архівавана з першакрыніцы 30 снежня 2014. Праверана 30 снежня 2014.
  2. "BY-SEK-693518" Бучынская, Наталля Сцяпанаўна. Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Архівавана з першакрыніцы 30 снежня 2014. Праверана 30 снежня 2014.
  3. Весялуха М. Авечка, якая хацела стаць зоркай. Звязда (14 жніўня 2015). Праверана 24 сакавіка 2015.
  4. Весялуха М. Прафесія: вадзянік. Звязда (7 кастрычніка 2015). Праверана 8 кастрычніка 2015.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Nuvola apps kaboodle.svg Вонкавыя відэафайлы
Nuvola apps kaboodle.svg Выпуск праграмы «Ды@блог пра літаратуру» з удзелам Н. Бучынскай (тэлеканал «Беларусь 3», 29.12.2014)