Таццяна Пятроўна Барысюк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Таццяна Барысюк
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 18 кастрычніка 1971(1971-10-18) (52 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца
Гады творчасці з 1993
Мова твораў беларуская
Дэбют 1993 год, часопіс «Першацвет»
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Таццяна Барысюк (нар. 18 кастрычніка 1971, Мінск) — беларуская паэтка, крытык, літаратуразнаўца, перакладчыца і празаік. Вядучая шэрагу паэтычна-музычных вечарын «Таццянін дзень»[1][2] і вечарыны «Містыка лічбаў» у паэтычным тэатры Арт. С[3][4]. Навуковы супрацоўнік аддзела ўзаемасувязей літаратур у «Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вядучая паэтычна-музычнай вечарыны «Таццянін дзень» Таццяна Барысюк (2020 г.).

Паходзіць з творчай сям’і, з’яўляецца дачкой беларускага рускамоўнага паэта Пятра Пятровіча Барысюка (1938—2001)

Навучалася ў мінскіх школах № 138, 149. З 1986 па 1990 гг. вучылася ў мінскім педвучылішчы № 1. У 1995 г. скончыла філфак БДУ.

У 2001 г. скончыла аспірантуру Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі, дзе цяпер працуе навуковым супрацоўнікам у аддзеле ўзаемасувязей літаратур[5].

З 2004 г. сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў[5].

З 2004 па 2007 г. вучылася ў Беларускім Калегіюме на аддзяленні філасофіі і літаратуры. З 2003 г. — сябра суполкі «Літаратурны квартал» (заснавана пры газ. «Літаратура і мастацтва»; з 2004 г. — «Літаратурнае прадмесце»). Удзельніца Паэтычнага тэатра «Арт. С». З 2018 года — сябра літаратурнага клуба «Экватар».

Дэбютавала як паэт і крытык 1993 г. у часопісе «Першацвет». Публікавалася ў анталогіі «Агледзіны», альманахах «Панядзелак», «Літаратурны квартал», «Дзень паэзіі-2005», у часопісах «Першацвет», «Маладосць», «Крыніца», «Беларуская думка», «Полымя», «Беларусь», газеце «Літаратура і мастацтва» і іншых выданнях[6].

Аўтар 5 аб’ёмных навуковых прац і больш за 150 крытычных і літаратуразнаўчых публікацый[7], сярод якіх рэцэнзіі, артыкулы, творчыя партрэты і даклады на канферэнцыях па сучаснай беларускай паэзіі[6]. Таццяна Барысюк з’яўляецца вынаходніцай новай цвёрдай формы ў паэзіі — «залатое сячэнне» (13-радковая форма верша)[8][9].

Частка вершаў Таццяны Барысюк перакладзена на рускую мову («Моим читателям»; «Почему нашу Русь называют Белою?»; «Советы Лилит»; «Хмурым утром проснувшись» і інш.)[10][11].

Водгукі[правіць | правіць зыходнік]

Беларускі крытык і літаратуразнаўца акадэмік Уладзімір Гніламёдаў назваў кнігу вершаў «Аўтапартрэт» Таццяны Барысюк сярод дзесяці лепшых кніг, выдадзеных у 2002-м годзе[12].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Кнігі[правіць | правіць зыходнік]

Проза[правіць | правіць зыходнік]

  • Спружына жыцця [Абразок] // Чырвоная змена, 1993, 21 верасня. С. 3.
  • Барысюк, Т. П. Каханне да двайніка, або Амаль галівудскія гісторыі (аповесць-інтэрв’ю) / Т. П. Барысюк // Літаратурны экватар: альманах. — Вып. 9 (11). — Мінск: Ковчег, 2020. — 335 с. — С. 41—53.
  • Барысюк, Т. «Мая прынцэса» (авантурна-прыгодніцкая аповесць), «Пяцьдзясят наложніц і адна роднасная душа» (смс-апавяданне), «Аблом» (апавяданне-дыялог аб адным расчараванні) // Літаратурны экватар. 2021. Выпуск № 10 (12). С. 23—42.
  • Барысюк, Т. Пошукі неўміручасці (казка-канферэнцыя) // Літаратурны экватар: альманах. Вып. 11 (13). — Мінск: Ковчег, 2022. — 311 с. — С. 46-51.
  • Барысюк Т. Навагоднія адчуванні // Літаратура і мастацтва : газета. — Мн.: 3 сакавіка 2023. — № 9. — С. 9.

У зборніках[правіць | правіць зыходнік]

Супольныя зборнікі паэзіі ў суаўтарстве[правіць | правіць зыходнік]

  • «Літаратурны квартал» (2003)
  • «Дзень паэзіі 2005»
  • «Свет на дваіх» (2006)
  • «Літаратурнае прадмесце» (2012)
  • «Мы — маладыя» (2012)
  • «За всё Создателю спасибо» (2018)

Паэзія (абранае)[правіць | правіць зыходнік]

  • Барысюк, Т. З цыкла «Мацярынства»; З цыкла «Начныя іерогліфы з-пад падушкі»: вершы / Т.Барысюк // Першацвет. — 1998. — № 9. — С. 57—59.
  • Барысюк, Т. У бездань сэрца правал небяспечны: Акраліст; Акрасанет / Т.Барысюк // Мінская праўда. — 1999. — 9 кастрычніка. — С. 4.
  • Барысюк, Т. Загадкі акравершаў: Акраэлегія; Акрапраклён / Т.Барысюк // Цэнтральная. — 1999. — 5 лістапада. — С. 3.
  • Барысюк, Т. Вершы // Маладосць. 2000. № 2. С. 79—83.
  • Барысюк, Т. Містыка існавання: вершы / Т.Барысюк // Літаратура і мастацтва. — 2001. — 9 лістапада (№ 45). — С. 8.
  • Барысюк, Т. Элегія кветак (вянок паўсанетаў); Віхрысты вятрыска…: вершы / Т.Барысюк // Літаратура і мастацтва. — 2003. — 11 красавіка. — С. 13.
  • Барысюк, Т. Трайны санет пра вечнае каханне / Т.Барысюк // Літаратура і мастацтва. — 2003. — 26 верасня. — С. 13.
  • Барысюк, Т. [Фігурныя хоку і танка] / Т.Барысюк // Літаратура і мастацтва. — 2004. — 30 красавіка. — С. 8.
  • Барысюк, Т. Модніца (санет); Стыхіі танцаў : вершы / Т.Барысюк // Літаратура і мастацтва. — 2005. — 30 верасня. — С. 8.
  • Барысюк, Т. Уратую чароўнасць натхнення: вершы / Т.Барысюк // Маладосць. — 2005. — № 10. — С. 3—5.
  • Барысюк, Т. Дзве пародыі [на радкі Сяргея Патаранскага] / Т. Барысюк // Літаратура і мастацтва. — 2005. — 28 кастрычніка. — С. 13.
  • Барысюк, Т. Фантомнае каханне; Гэтай ноччу поўня расцвіла…; Калыханка (брахікалан); Тэорыя адноснасці: вершы / Т. Барысюк // Голас Радзімы. — 2006. — 25 мая (№ 21-22). — С. 14.
  • Барысюк, Т. Усходнія вершы / Т.Барысюк // Маладосць. — 2007. — № 6. — С. 41—42.
  • Барысюк, Т. [Вершы] / Т.Барысюк // Літаратурны экватар: альманах. — Вып. 5. — Мінск: Ковчег, 2016. — 360 с. — С. 22-30.
  • Барысюк, Т. Раманс, Адысей і Пенелопа, Шчасце: вершы // Переходный возраст. 2017. № 35 (сентябрь). С. 13.
  • Барысюк, Т. Адказ на «Стыхійную віртуалізацыю», Апошні дзень вясны…: вершы // Переходный возраст. 2017. № 44 (ноябрь). С. 13.
  • Вершы // Зямлі, навекі блаславёнай: зб. вершаў супрацоўнікаў НАН Беларусі. — Мінск:, 2018.
  • Вершы-алюзіі на радкі Алега Лойкі // Чалавек з сонечнаю ўсмешкай. — Мінск, 2019.
  • Вершы // ЛіМ. — 2019. — 25 студз. — С. 8.
  • Барысюк, Т. Платанічнае каханне (нізка вершаў) / Т.Барысюк // Літаратурны экватар: альманах. — Вып. 8 (10). — Мінск: Ковчег, 2019. — 352 с. — С. 14-34.
  • Барысюк, Т. Лісы ілюзій; Мне не трэба… : вершы / Т.Барысюк // Літаратура і мастацтва. — 2020. — 30 кастрычніка (№ 41). — С. 8.
  • Барысюк, Т. Квэст Бога; Я — архідэя… : вершы / Т.Барысюк // Літаратура і мастацтва. — 2021. — 26 сакавіка (№ 12). — С. 8.
  • Барысюк, Т. Яблычны Спас; Пошукі і знаходкі; Наша Італія; Ваўчыцца… : вершы / Т.Барысюк // Літаратурная Беларусь. — 2021. — 28 мая (Выпуск № 5 (177)). — С. 14.
  • Барысюк, Т. Самае чыстае каханне — платанічнае (нізка вершаў) // Дзеяслоў. — 2021. — № 3 (112). — С. 122—128.
  • Барысюк, Т. Яблычны Спас; Праверка пачуцця часам; Трансёрфінг маёй рэальнасці… : вершы / Т.Барысюк // Маладосць. — 2021. — № 10. — С. 70—71.
  • Барысюк, Т. Страсць; Жнівень; Раманс : вершы / Т.Барысюк // Літаратура і мастацтва. — 2021. — 10 снежня (№ 49). — С. 8.
  • Барысюк, Т. Рубаі; Першаму каханню; Хайку пра лёс; Танка : вершы / Т.Барысюк // Літаратура і мастацтва. — 2022. — 28 студзеня (№ 4). — С. 10.
  • Барысюк, Т. Хайку : вершы / Т.Барысюк // Літаратура і мастацтва. — 2022. — 28 ліпеня (№ 29). — С. 8.
  • Барысюк, Т. Асенні трыялет; Асенняя кветка; Барвовая восень; Велічная прахалода; Пачатак кастрычніка; Мая тэорыя адноснасці : вершы / Т.Барысюк // Літаратура і мастацтва. — 2022. — 21 кастрычніка (№ 42). — С. 8.
  • Барысюк, Т. Ружа (газель) / Т.Барысюк // Літаратура і мастацтва. — 2023. — 17 лютага (№ 7). — С. 8.
  • Барысюк, Т. Папялішча / Т.Барысюк // Літаратура і мастацтва. — 2023. — 10 лютага (№ 10). — С. 8.
  • Барысюк, Т. Што такое каханне? (Залатое сячэнне перавернутае); Зімовая імпрэсія (залатое сячэнне перавернутае) / Т.Барысюк // Літаратура і мастацтва. — 2023. — 7 красавіка (№ 14). — С. 8.
  • Барысюк, Т. Кармічнае каханне (нізка вершаў) // Дзеяслоў. — 2023. — № 6 (127). — С. 111—122.

Пераклады[правіць | правіць зыходнік]

  • На мяжы сну і явы : З польскае паэзіі(недаступная спасылка) / прадмова і пераклад Т. Барысюк («У гэтым сьне» В. Варашыльскі, «Сон» Е. Гарасымовіч, «Сон» Я. Івашкевіч, «п’еш усё мацнейшую каву…» Ю. А. Копэць, «віхура дабіралася да вокнаў…» Т. Ружэвіч, «Тэмпэратура» М. Скварніцкі, «Палявыя кветкі» Я. Тамашчык, «Бяссоньне» Т. Сьлівяк) // Паміж. — 2006. — № 5. — С. 106—110. — 0,3 д. а.
  • Барысюк, Пётр. (5 вершаў) / пер. з рускай мовы Таццяны Барысюк // Літаратура і мастацтва : газета. — Мн.: РВУ «Звязда», 25 кастрычніка 2013. — № 42. — С. 6. Архівавана з першакрыніцы 30 сакавіка 2016.
  • Шчарбакоў, В. І. Паэтычныя радкі пра сябе і сяброў / пер. з рускай Т. П. Барысюк / В. І. Шчарбакоў. — Нікапаль: VIS-press, 2018. — 38 c. — 0,45 д.а.
  • Барысюк, Т. Аўтабіяграфія; Пераклады з рускай (Глеб Пудаў), беларускай рускамоўнай (Пётр Барысюк, Аляксандр Паўлоўскі) і ўкраінскай рускамоўнай паэзіі (Віталь Шчарбакоў) / Т.Барысюк // Літаратурны экватар: Альманах. — Мінск: Ковчег, 2018. — 336 с. — С. 9-23. — 0,4 д.а.

Артыкулы[правіць | правіць зыходнік]

Каментарыі да збору твораў[правіць | правіць зыходнік]

  • Танк, Максім. Збор твораў: У 13 т. — Т. 8. Празаічныя творы. Артыкулы. Выступленні. Рэкамендацыі, некралогі / Максім Танк; рэд. тома М. А. Тычына; падрыхтоўка тэкстаў і каментар: Т. П. Барысюк, М. П. Барташэвіч; НАН Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я.Коласа і Я.Купалы. — Мінск: Беларус. навука, 2009. — 642 с.
  • Танк, Максім. Збор твораў: У 13 т. — Т. 11. Пераклады / Максім Танк; рэд.тома Л. Г. Кісялёва; падрыхтоўка тэкстаў і каментар: Т. П. Барысюк, А. А. Данільчык, В. Л. Хацяновіч; НАН Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я.Коласа і Я.Купалы. — Мінск: Беларус. навука, 2010. — 1026 с.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Вінарская І. Таццянін дзень святкавала сталічная бібліятэка імя Талстога // Літаратура і мастацтва : газета. — Мн.: 5 лютага 2021. — В. 5110. — № 5. — С. 15.
  2. Вінарская І. Таццянін дзень прывітала сталічная бібліятэка імя Талстога // Наша слова : газ.. — Ліда: 9 лютага 2021. — В. 1520. — № 5. — С. 7. Архівавана з першакрыніцы 12 лютага 2024.
  3. Вінарская І. Прывітанне ад Таццян для «Беларускай хаткі» // Наша слова  : газ.. — Таварыства беларускай мовы, 12 лютага 2020. — В. 1470. — № 7. — С. 3. Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2020.
  4. Грушэцкі А.. Таццянін дзень у «Беларускай хатцы». Новы Час (24 студзеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2020. Праверана 2 сакавіка 2020.
  5. а б Таццяна Барысюк. Kamunikat.org. Праверана 10 снежня 2016.
  6. а б Барысюк Таццяна Пятроўна(недаступная спасылка). Саюз беларускіх пісьменнікаў. Архівавана з першакрыніцы 11 красавіка 2018. Праверана 10 снежня 2016.
  7. Грушэцкі 2024, с. 5.
  8. Алег Грушэцкі. Таццянін дзень у нотна-музычнай бібліятэцы. Новы Час (27 студзеня 2022). Праверана 23 кастрычніка 2022.
  9. Алег Грушэцкі. Фарбы і мелодыі восені. Новы Час (2 кастрычніка 2022). Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2022. Праверана 23 кастрычніка 2022.
  10. Борисюк,Т. Моим читателям; Почему нашу Русь называют Белою?..; Советы Лилит; Хмурым утром проснувшись…: стихотворения / Т. Борисюк; пер. Елены Софрыгиной // Софрыгина, Е. С. Всё, что люблю: стихотворения и переводы / Е. С. Софрыгина. — Богданович: Литературный музей Степана Щипачёва, 2014. — 108 с. — С. 94-103.
  11. Оксаны Ярошёнок Борисюк,Т. Истина в весне: поэзия / Т. Борисюк; пер. Оксаны Ярошёнок(руск.) // Нёман : часопіс. — 2014. — № 9. — С. 91–92.
  12. Гніламёдаў, У.В. “Кніг магло б быць болей…” / У.В. Гніламёдаў / Пришёл, увидел. Прочитал: Рейтинг итогов литературного [2002-го года] // Советская Белоруссия. Беларусь сегодня : газета. — Мн.: Адміністрацыя Прэзідэнта РБ, 16 студзеня 2013. — № 8. — С. 5.
  13. Песня натхнення ў Доме Коласа 2011. Дом-музей Я. Коласа (11 лютага 2011). Архівавана з першакрыніцы 2 верасня 2016. Праверана 11 снежня 2016.
  14. Узнагароджанне пераможцы(недаступная спасылка). Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (17 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 29 красавіка 2021. Праверана 29 красавіка 2021.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • ЛеГал (Леанід Галубовіч). Штрыхі да «Аўтапартрэта» // Літ. і мастацтва. — 2002. — 25 кастр. — С. 6-7.
  • Еўчык Н. Антыноміі паэтычнага свету. Трафімчык А. Недачытаная кніга Таццяны [Кніга вершаў Таццяны Барысюк «Аўтапартрэт». Дзве думкі] // Маладосць. — 2003. — № 3. — С. 137—141.
  • Капа Наталля. Паралель асацыяцый (Зборнік «Аўтапартрэт» Таццяны Барысюк) // Крыніца. Славянскі свет. — 2003. — № 7. — С. 78-80.
  • Вам і не снілася, або Што бачаць у снах паэты: Інтэрв’ю з Таццянай Барысюк / запісаў Мікола Чэмер // Настаўніцкая газета. — 2004. — 14 снеж. — С. 4.
  • Маё фантомнае каханне: Інтэрв’ю з Таццянай Барысюк / запісаў Зміцер Арцюх // Літ. і мастацтва. 2006. 17 сакав. С. 12. — 0,2 а.
  • Гарэлік, Л. М. Выявы інтэртэкстуальнасці ў творах маладых паэтаў : сучасная беларуская паэзія // Полымя. — 2006. — № 10. — С. 196—200.
  • Вабішчэвіч, Т. У шматгалоссі еўрапейскіх літаратур: [рэцэнзія на калектыўную манаграфію «Еўрапейскі рамантызм і беларуская літаратура XIX—XX стст.» (2008)] / Т.Вабішчэвіч // Літаратура і мастацтва. — 2009. — 13 лют. — С. 7.
  • Кандакоў, Д. А. [Рэцэнзія на калектыўную манаграфію «Еўрапейскі рамантызм і беларуская літаратура XIX—XX стст.» (2008)] / Д. А. Кандакоў // Вестник Полоцкого гос. университета. Серия А. Гуманит. науки. — 2009. — № 7. — С. 199—201.
  • МакМілін, Арнольд. Таццяна Барысюк / А. МакМілін // Пісьменства ў халодным клімаце: беларуская літаратура ад 70-х гг. XX ст. да нашых дзён / А. МакМілін. — Białystok: Wyd-wo Orthdruk, 2011. — 910 с. — С. 794—798.
  • Калядка, С. Шукайма сябе ў слове… / С.Калядка // Верасень. — 2012. — № 2 (7). — С. 155—167.
  • Лысова, Н. Б. [Рэцэнзія на калектыўную манаграфію "Літаратурная карта Еўропы: кантакты, тыпалогія, інтэртэкстуальнасць (2012)] / Н. Б. Лысова // Вестник Полоцкого гос. университета. Серия А. Гуманит. науки. — 2013. — № 10. — С. 115—117.
  • Гніламёдаў, У. В. «Шчыруе над светам душа, як пчала…» (нататкі пра сучасную паэзію). Артыкул другі / У. В. Гніламёдаў // Полымя. — 2014. — № 1. — С. 124—136.
  • Якавенка, Н.В. У рэчышчы літаратурнай інтэграцыі // Навука : газ.. — 19 лютага 2018. — № 8. — С. 7.
  • Яна Будовіч Які характар, такі і лёс // Літаратура і мастацтва : газета. — Мн.: 23 ліпеня 2021. — № 29. — С. 16.
  • Цухло С., Слабадзянюк Д. Ці ёсць сэрца ў паэта? // Літаратура і мастацтва : газета. — Мн.: 29 кастрычніка 2021. — № 43. — С. 10.
  • Часнакова, Кацярына. У імагалагічным аспекце / К. Часнакова // Полымя. — 2023. — № 3. — С. 140—143.
  • Гардзей, Алена. Кісялёўскі трыпціх / А. Гардзей // Навука. — 2023. — 3 мая (№ 18). — С. 7.
  • Грушэцкі, А. Л. Таццяна – слаўнае імя! // Наша слова : газета. — 2024. — В. 109. — № 5. — С. 4—5. Архівавана з першакрыніцы 4 лютага 2024.
  • Сяржант, Н. Л. Iмагалогiя - новая галiна беларускага лiтаратуразнау'ства: Па старонках маштабнага даследавання // Роднае слова : часопіс. — Мн.: Міністэрства адукацыі РБ, 2024. — № 3. — С. 31—34.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]