Несрын Сіпахі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Несрын Сіпахі
Дата нараджэння 29 лістапада 1934(1934-11-29)[1] (89 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявачка
Інструменты вакал[d]
Жанры Ottoman classical music[d]
Узнагароды

Несрын Сіпахі (турэцк.: Nesrin Sipahi; нар. 29 лістапада 1934, Стамбул, Турцыя) — турэцкая спявачка, якая спецыялізуецца на турэцкамоўнай музыцы. Дзяржаўны артыст Турцыі (1998).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Несрын Сіпахі нарадзілася ў раёне Бакыркёй Стамбула ў Турцыі 29 лістапада 1934 года.

Яе бацькі мелі крымскае паходжанне. Два браты, Ніхат і Шэцін, былі акцёрамі тэатра. Скончыла сярэднюю школу Бакіркё. Пасля кароткага шлюбу ў 1950 годзе, 23 студзеня 1957 года яна паўторна выйшла замуж за Хасана Альдэміра Сіпахі. Мае двух сыноў: Юнус Эмрэ нарадзіўся ў 1957 годзе і Кандэмір у 1968 годзе[2].

Музычная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Яшчэ ў падлеткавым узросце яна зацікавілася музыкай. Хоць першапачаткова выконвала заходнюю музыку, аднак у далейшым Несрын Сіпахі пачала спяваць турэцкую музыку. У 1953 годзе яна паступіла на працу ў «Ankara Radio»[3], якое лічылася галоўным навучальным цэнтрам музыкі ў той час.

У 1960 годзе Несрын Сіпахі пачала працаваць сцэнічным выканаўцам у Анкары. Пасля канцэртаў у Турцыі яна таксама выступала ў многіх замежных краінах.

З 1971 года, у сваім туры па Савецкаму Саюзу яна спявала таксама на турэцкай азербайджанскай, рускай і армянскай мовах.

Несрын Сіпахі выступала ў ЗША, Германіі, Францыі, Канадзе, Аўстраліі, Марока, Тунісе, Сірыі, Егіпце, Іспаніі і на Кіпры. Выпусціла каля чатырох сотняў сінглаў. У 1974 годзе яна выпусціла «Live Live Fenerbahçe», баявую песню для ФК «Фенербахчэ»[2].

Як актрыса ўдзельнічала толькі ў адным фільме; «Махляр у маім сэрцы» 1965 года.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Мае ў сваім актыве шэраг залатых пласцінак.

У 1998 годзе яна атрымала званне дзяржаўнай артысткі Турцыі[4].

У 2017 годзе яна была адзначана спецыяльнай узнагародай падчас цырымоніі ў прэзідэнцкім комплексе і атрымала сваю ўзнагароду ад Рэджэпа Таіпа Эрдагана[5].

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаючы з 1970 года, яна выпускала LP і CD[6]:

  • 1970 — (?): La Chanson D’Amour En Turquie
  • 1970 — «Суат Сайн»
  • 1970 — Ve İkinci Dünyası
  • 1970 — «Юсуф Nalkesen’in Eserleri»
  • 1970 — «Nesrin Sipahi»
  • 1970 — Avni Anıl’ın Eserleri
  • 1971 — Bir Bahar Akşamı
  • 1972 — Türk Sanat Müziğinden Seçmeler
  • 1973 — Ve Türk Sanat Müziğinin 12 Pırlantası
  • 1973 — «Асман Ніхат Акінін Сечме Эсерлеры»
  • 1983 — Aşk Mevsime Bakma z
  • 1991 — «Несрын Сіпахі і Ансамбль Кудсі Эргунер-Шаркі (Love Songs of Istanbul)»
  • 2009 — «Несрын Сіпахідэн Цюркюлер»

Зноскі

  1. Nesrin Sipahi // Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  2. а б Biography page. Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2015.
  3. TRT Radyo - Türkiye'nin Ortak Sesi(недаступная спасылка). radyo.trt.net.tr. Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2020. Праверана 12 жніўня 2020.
  4. Nkfu State artist list. Архівавана з першакрыніцы 1 снежня 2020.
  5. Kültür ve Turizm Bakanlığı Özel Ödülleri sahiplerini buldu - Kültür-Sanat haberleri. Архівавана з першакрыніцы 12 лютага 2017.
  6. Dşiscogs page. Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2021.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]