Новае Жыццё (Буда-Кашалёўскі раён)
Пасёлак
Новае Жыццё
|
Но́вае Жыццё[1] (трансліт.: Novaje Žyccio, руск.: Новое Житьё) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Губіцкага сельсавета.
На захадзе мяжуе з лесам.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]У 19 км на захад ад Буда-Кашалёва, 67 км ад Гомеля, 11 км ад чыгуначнай станцыі Забаб'е (на лініі Жлобін — Гомель).
Транспартная сетка
[правіць | правіць зыходнік]Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель. Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1925 годзе ў Губіцкім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі. У 1930 годзе ў пасёлак перасяліліся жыхары пасёлка Дубенск. У 1931 годзе жыхары пасёлка ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты спалілі 8 двароў. На фронце загінулі 10 жыхароў пасёлка. У 1959 годзе ў складзе калгаса імя Ф. Энгельса (цэнтр — вёска Губічы).
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Колькасць
[правіць | правіць зыходнік]- 2004 год — 5 гаспадарак, 6 жыхароў.
Дынаміка
[правіць | правіць зыходнік]- 1925 год — 28 двароў.
- 1940 год — 43 двары, 240 жыхароў.
- 1959 год — 141 жыхар (паводле перапісу).
- 2004 год — 5 гаспадарак, 6 жыхароў.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Ду́бенск, м.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх