Губіцкі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Губіцкі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Буда-Кашалёўскі раён
Уключае 22 населеных пункты
Адміністрацыйны цэнтр Губічы
Насельніцтва (2009) 772
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Губіцкі сельсавет — адміністрацыйная адзінка ў складзе Буда-Кашалёўскага раёну Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Губічы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Буда-Кашалёўскага раёну Бабруйскай акругі, з 27 кастрычніка 1927 года ў складе Гомельскай (да 26 ліпеня 1930 года) акругі, з 20 лютага 1938 года ў Гомельскай вобласці.

1 снежня 2009 года ў склад сельсавета былі перададзеныя населеныя пункты — Асавок, Баец, Барок, Васход, Даліна, Елянец, Лявады, Недайка, Падчыстае, Салаўёў, Старая Буда, Светлы, Ясмень — ліквідаванага Старабудскага сельсавета[1].

У склад Губіцкага сельсавета ўваходзілі ў наш час не існыя: да 1930 года пасёлак Дубенск, да 1964 года пасёлак Падлессе (да 1929 года зваўся Пяціхатка).

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 772 чалавекі[2], з іх 93,1 % — беларусы[3].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]