Елянец

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Елянец
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
Насельніцтва
215 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2336
Аўтамабільны код
3
Елянец на карце Беларусі ±
Елянец (Беларусь)
Елянец
Елянец (Гомельская вобласць)
Елянец

Еляне́ц[1] (трансліт.: Jelianiec, руск.: Еленец) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Губіцкага сельсавета.

Да 1 снежня 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Старабудскага сельсавета[2].

Побач паклады цагляных глін.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 25 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін - Гомель), 50 км ад Гомеля.

Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

Рака Недайка (прыток ракі Дняпро).

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін - Гомель.

Планоўка складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, да якой з поўначы пад прамым вуглом далучаюцца два завулка і кароткая вуліца. На поўдні амаль паралельна да галоўнай размешчана кароткая прамалінейная вуліца. Забудова двухбаковая, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Выяўлены археолагамі курганны магільнік (7 насыпаў, у 2,5-3 км на паўночны ўсход ад вёскі, абапал лясной дарогі) сведчыць пра засяленне гэтай тэрыторыі з даўніх часоў. Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVI стагоддзя як паселішча ў Менскам ваяводстве ВКЛ. У 1525-27 гадах сяло Елянцы згадваецца ў перапісцы Васіля III і Жыгімонта I па пытаннях памежных канфліктаў паміж Маскоўскай дзяржавай і Вялікім княствам Літоўскім. Пасля першага падзела Рэчы Паспалітай (1772 год) у складзе Расійскай імперыі, у Недайскай воласці Беліцкага, затым Гомельскага павета Магілёўскай губерні. У 1858 годзе валоданне памешчыка Перасвет-Солтана. Працаваў хлебазапасны магазін. Па перапісу 1897 года знаходзіліся: царкоўна-прыхадская школа, 4 вятракі, круподробилка, гамарня, карчма. З 1907 года дзейнічала народная вучэльня (62 вучня). У 1909 годзе 1200 дзесяцін зямлі, школа, млын.

У 1925 годзе ў Губіцкім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі.

У 1930 арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў 1943 годзе акупанты спалілі 8 двароў і забілі 4 жыхароў. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 98 жыхароў вёскі. У памяць пра загінуўшых у 1967 годзе ў цэнтры вёскі ўсталяваны помнік. Па перапісу 1959 года ў складзе калгаса "Авангард" (цэнтр - вёска Старая Буда). Размешчвалісь дапаможная гаспадарка "Ніва", камбінат бытавога абслугоўвання, пачатковая школа, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, магазін.

Да 16 снежня 2009 года ў складзе Старабудскага сельсавета[3].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2004 год - 109 гаспадарак, 215 жыхароў.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1858 год - 40 двароў, 399 жыхароў.
  • 1897 год - 103 двары, 701 жыхар (паводле перапісу).
  • 1909 год - 119 двароў, 917 жыхароў.
  • 1925 год - 147 двароў.
  • 1940 год - 215 двароў, 963 жыхара.
  • 1959 год - 691 жыхар (паводле перапісу).
  • 2004 год - 109 гаспадарак, 215 жыхароў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. - Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0